Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Партыя БНФ падсумавала вынікі рэгістрацыі сваіх прадстаўнікоў
10:54, 04/02/2003

Партыя БНФ падсумавала вынікі рэгістрацыі сваіх прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў. Як паведаміў лідэр партыі Вінцук Вячорка на прэс-канфэрэнцыі, якая была скліканая з гэтай нагоды, з 154 прэтэндэнтаў, вылучаных Партыяй БНФ, зарэгістравана 107 кандыдатаў; адмоўлена ў рэгістрацыі 43; лёс яшчэ чатырох партыйных вылучэнцаў пакуль невядомы. Паводле В.Вячоркі, такія вынікі ня сталі нечаканасьцю для кіраўніцтва партыі і былі “вельмі спрагназаваныя”, бо, як адзначыў палітык, улады робяць усё магчымае, каб прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі не ўвайшлі ў склады мясцовых Саветаў.

Як адзначыў Вінцук Вячорка, кандыдатам ад Партыі БНФ адмаўлялі ў рэгістрацыі па надуманых прычынах. Найбольш распаўсюджанай прычынай, паводле яго, стала няправільнае запаўненьне дэклярацыі аб даходах і маёмасьці. Напрыклад, у намесьніка старшыні партыі Юры Хадыкі было выяўлена 24 тысячы рублёў незарэгістраванага даходу. Частцы кандыдатаў ад Партыі БНФ адмовілі ў рэгістрацыі з прычыны недакладнасьці подпісаў, сабраных у падтрымку іх вылучэньня. Паводле В.Вячоркі, з гэтай мэтай мясцовыя ўлады аказвалі ціск на грамадзянаў, якія паставілі свае подпісы за кандыдата ад Партыі БНФ, а таксама на саміх кандыдатаў і сябраў іх ініцыятыўных групаў.

Лідэры партыі гатовыя да таго, што бліжэй да выбараў колькасьць астатніх кандыдатаў зьменшыцца. “У нас няма ілюзіяў, што ўсе яны дойдуць да канца выбарчай кампаніі,” -- сказаў Вячорка. На яго думку, астатнія кандыдаты ад Партыі БНФ патрэбныя ўладам для рашэньня двух задачаў: стварыць ілюзію дэмакратычнасьці выбараў і прыцягнуць выбарцаў на ўчасткі для галасаваньня.

Разам з тым, Вінцук Вячорка падкрэсьліў, што гэтая выбарчая кампанія важная перш за ўсё для партыі як магчымасьць правядзеньня шырокай агітацыйнай працы з насельніцтвам і падрыхтоўкі да парлямэнцкіх выбараў 2004 году. Паводле палітыка, мэта цяперашняй кампаніі -- “распавесьці людзям пра тое, што Фронт яшчэ існуе” і што Партыя БНФ -- гэта партыя, якая выступае за эўрапейскія каштоўнасьці і парадак.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: