Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Буйныя маёмасныя зьдзелкі застаюцца пад кантролем Лукашэнкі 12:40, 04/02/2003
Беларускі ўрад ухваліў праект указу Лукашэнкі, у адпаведнасьці зь якім усе маёмасныя зьдзелкі на суму больш 60 тыс. даляраў па-ранейшаму будзе кантраляваць кіраўнік дзяржавы. Пра гэта паведамляе карэспандэнт “Известий”.
Прадстаўнік Дэпартамэнту па кіраваньні дзяржмаёмасьцю Мінэканомікі, камэнтуючы дакумэнт, адзначыў, што паводле рашэньня Аляксандра Лукашэнкі адбываецца адчуджальнасьць аб’ектаў нерухомай маёмасьці, якія знаходзяцца ва ўласнасьці дзяржавы, у тым ліку незавершаных аб’ектаў, асноўнага тэхналягічнага абсталяваньня, транспартных сродкаў агульнага карыстаньня, акцыяў, трымальнікам якіх зьяўляецца Міністэрства эканомікі, на суму звыш 10 тысячаў базавых велічыняў (1 базавая велічыня раўняецца 12 тысячам рублёў).
Пры гэтым, па ўзгадненьні з кіраўніком дзяржавы будзе адбывацца выдача гарантыяў па крэдытах, якія прыцягваюцца для рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў, на суму звыш 10 тыс. базавых велічыняў, а таксама выдача ўрадавых гарантыяў па замежных крэдытах. Таксама будзе ўзгадняцца ўсталяваньне квотаў і выдача ліцэнзіяў на экспарт мінеральных угнаеньняў, лому чорных і каляровых металаў, каштоўных металаў і камянёў, бурштыну, што знаходзяцца ва ўласнасьці дзяржавы.
Акрамя таго, па рашэньні ўрада будзе ажыцьцяўляцца заклад нерухомай маёмасьці, якая знаходзіцца ў дзяржуласнасьці, на суму звыш 300 тыс. базавых велічыняў для забесьпячэньня забавязкаў па крэдытных дамовах. Пры гэтым адказнасьць за абгрунтаванасьць адчужджэньня і закладу маёмасьці ўскладаецца на кіраўнікоў адпаведных дзяржорганаў. Па сутнасьці, адзначыў суразмоўца, размова ідзе аб унясеньні зьменаў у 191-ы прэзыдэнцкі ўказ, які рэглямэнтуецца распараджэньнем дзяржаўнай маёмасьці. Гэты ўказ Лукашэнка падпісаў 17 траўня 1995 году.