Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Менчукі лічаць, што ў краіне дзейнічае рэжым асабістай улады
12:46, 04/02/2003

“Як бы Вы вызначылі палітычны рэжым, які дзейнічае зараз у Беларусі?” – на такое пытаньне прапаноўвалася адказаць жыхарам беларускае сталіцы ў часе чарговага зандажу грамадзкае думкі, што праводзіўся 23-27 студзеня сацыялягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Усяго было апытана 500 менчукоў ва ўзросьце ад 18 гадоў і старэй. 40 адсоткаў зь іх вызначылі цяпершані палітычны рэжым у краіне як “рэжым асабістай улады”. 20 адсоткаў рэспандэнтаў назвалі яго “дыктатурай”, 11 адсоткаў -- дэмакратыяй.

Сярод тых, хто лічыць палітычны рэжым Беларусі дэмакратычным, 74 адсоткі – людзі ва ўзросьце 50 гадоў і старэй. Пры гэтым значна вылучаюцца пэнсіянэры – 42 адсоткі.
5 адсоткаў апытаных лічаць, што ў Беларусі дзейнічае ваенна-паліцэйскі рэжым. Астатнія рэспандэнты – 24 адсоткі – ня здолелі адназначна адказаць на прапанаванае пытаньне.
У аналягічным апытаньні, што праводзілася службай “Зеркало” ў красавіку 2000 году 26 адсоткаў менчукоў вызначылі дзейны ў Беларусі палітычны рэжым як “рэжым асабістай улады”. Такім чынам, за няпоўныя тры гады колькасьць менчукоў, якія лічаць палітычны рэжым Беларусі рэжымам асабістай улады, павялічылася на 14 адсоткаў (з 26 да 40 адсоткаў).

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: