Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Новая газэта Смаргоні” пад пагрозай закрыцьця
10:55, 04/02/2003

Гаспадарчы суд вырашыў спыніць дзейнасьць заснавальніка “Новай газэты Смаргоні” прыватнага прадпрымальніка Рамуальда Ўлана не пазьней за 3 траўня і дзеля гэтага стварыць ліквідацыйную камісію. Гэтае рашэньне прыняў судзьдзя Гарадзенскага абласнога гаспадарчага суду Ламанік.

Пазоў супраць спадара Ўлана падаў Смаргонскі райвыканкам. Дзейнасьць прадпрымальніка некалькі разоў правяралі розныя службы. Знайшлі парушэньні, аштрафавалі. Усе штрафы заплачаныя. Але выканкам зьвярнуўся ў суд, каб спадара Ўлана пазбавіць магчымасьці надалей займацца прадпрымальніцтвам.

Сам прадпрымальнік падаў учора суду хадайніцтва. Ён даводзіў, што выканкам дапускае адносна яго дыскрымінацыю, паколькі нікога іншага за такія парушэньні не пазбаўляюць прадпрымальніцкай рэгістрацыі. Суд хадайніцтва адхіліў.

“Выканкам зьяўляецца заснавальнікам раённай дзяржаўнай газэты “Светлы шлях”. Я заснаваў незалежнае выданьне. Мы выходзім з 1996 году. У 1998 годзе мы абагналі ў накладзе раёнку. І дзесьці ў 2000 годзе мы яе абагналі ў накладзе ўжо ў тры разы, - заявіў Улан у інтэрв’ю Радыё Свабода. - Выканкаму вельмі недаспадобы тое, што яны інфармацыйную прастору ў Смаргонскім раёне саступаюць. Я бачу, што яны такім вось чынам спрабуюць зачыніць незалежнае выданьне, прыбраць канкурэнтаў з інфармацыйнай прасторы”.

Лёс незалежнай ”Новай газэты Смаргоні” апынуўся пад пагрозай. Тры тысячы падпісчыкаў могуць страціць улюбёнае выданьне. Сёньняшняе рашэньне гаспадарчага суду можна абскардзіць на працягу дзесяці дзён.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: