Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Страта працы прывяла да самагубства
12:45, 04/02/2003

У суботу 1 лютага ў Віцебску прайшло пахаваньне інжынэра тэлезаводу “Віцязь”, які скончыў жыцьцё самагубствам на прадпрыемстве. Калектыў прадпрыемства ў шоку. Былыя супрацоўнікі самагубцы сьцьвярджаюць, што прычынаю ягонага ўчынку стаў страх застацца без працы.

Як перадае Радыё Рацыя, труп інжынэра знайшлі раніцай 31 студзеня ў памяшканьні архіву аднаго з пустых у выніку шырокамаштабных скарачэньняў заводзкіх будынкаў. Прыкладна праз дзьве гадзіны на завод прыехала сьледчая група, якая прыйшла да высновы, што прыкметаў гвалту няма, і чалавек загінуў у вынку самагубства. Паводле сьледчага Першамайскай пракуратуры Віцебску Юры Шыпалава, пасьмяротнага ліста не было знойдзена, аднак супрацоўнікі распавялі пра падаўлены стан, у якім знаходзіўся гэты чалавек пасьля атрыманага ў сярэдзіне сьнежня паведамленьня аб скарачэньні. Да самаго скарачэньня заставалася прыкладна два тыдня.

Паводле супрацоўнікаў, інжынэр Л. прапрацаваў на тэлезаводзе больш за 20 гадоў, амаль з часу ягонага заснаваньня ў канцы 1970-х гадоў. Яму было 45 гадоў. Меў жонку, дачку-студэнтку і сына-школьніка. Пасьля атрыманьня папярэджаньня аб скарачэньні пачаў актыўна шукаць працу, але пазьней у размовах з супрацоўнікамі скардзіўся на дарэмнасьць гэтых пошукаў.

Калектыў “Віцязя” глыбока ўзрушаны здарэньнем. Насуперак вэрсіям адміністрацыі пра душэўную хваробу самагубцы ягоныя супрацоўнікі зьвязваюць сьмерць толькі з страхам згубіць працу. Распавядаюць пра пагрозы самагубства з боку іншых кандыдатаў на скарачэньне. У размовах на “Віцязі” зараз часта згадваюць перадвыбарчы выступ на заводзе Аляксандра Лукашэнкі, які тады публічна паабяцаў падтрымаць завод грашыма і спыніць скарачэньні.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: