Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У мясцовых выбарах зьбіраюцца ўдзельнічаць 53% менчукоў 10:50, 04/02/2003
53% жыхароў Менску плянуюць прыняць удзел у галасаваньні на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія пройдуць 2 сакавіка. 26% гараджанаў не зьбіраюцца ў іх удзельнічаць, і кожны пяты рэспандэнт (21%) ня здолеў спрагназаваць свае дзеяньні ў час надыходзячых выбараў. Такія вынікі апытаньня, праведзенага ў канцы студзеня сацыялягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сярод 500 менчукоў ад 18 гадоў і старэй.
Беспартыйныя кандыдаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на вясновых выбарах могуць разьлічваць на 18 адсоткаў галасоў выбарцаў-менчукоў. Столькі сама жыхароў сталіцы ня будуць галасаваць “ні за каго”. Па 13 адсоткаў рэспандэнтаў адказалі, што ім “усё адно”, за каго галасаваць, ці яны будуць галасаваць за прадстаўнікоў апазыцыі. Прадстаўнікам улады гатовыя аддаць свае галасы 7% выбарцаў беларускае сталіцы. І каля траціны рэспандэнтаў (31%) ня здолелі спрагназаваць свае дзеяньні падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.