Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёўскай вобласьці рабочым запазычылі 3 мільярды рублёў 11:10, 04/02/2003
Запазычанасьць па заробнай плаце суб’ектам гаспадараньня Магілёўскай вобласьці складае каля 3 мільярдаў рублёў. Пра гэта паведаміў старшыня аблвыканкаму Барыс Батура на паседжаньні выканкаму 3 лютага. Каля 1,1 мільярды рублёў пазыка, паводле яго, прыпадае на прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу. Самыя вялікія праблемы з выплатай заробку адзначаныя ў сельгаспрадпрыемствах і арганізацыях Хоцімскага, Крычаўскага і Мсьціслаўскага раёнаў.
Барыс Батура запатрабаваў ад кіраўнікоў структурных падразьдзелаў выканкаму да 5 лютага забясьпечыць пагашэньне запазычансьці па заробку і не дапускаць яе ўзьнікненьня надалей. Нагадаем, што ў канцы леташнега году за несвоечасовую выплату заробнай платы ад займаемых пасадаў былі вызваленыя кіраўнікі сямі прадпрыемстваў і арганізацыяў Магілёўскай вобласьці.