Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кітайскі Новы год
10:37, 04/02/2003

ці паўторны зварот да нацыі Аляксандра Лукашэнкі з зьменамі і дапаўненьнямі

Дорогие мои соотечественники! Неблагі пачатак. Адразу акрэсьліў, што мы яму нятанна абыходзімся. Але хітрыкі навідавоку – паспрабаваў выдаць жаданае за рэчаіснасьць. Трэба было пачынаць сумленна: “Вельмі недарагія мае супляменьнікі!”


Один раз в год мне выпадает счастливая возможность обратиться к вам в эти особые минуты, когда вы в окружении родных, близких и друзей собираетесь дома за уютным столом. Зноў схлусіў, -- калі б мы гэта бычылі раз на год, то адчувалі сябе значна лепей. Ажно як сядзеш за ўтульны стол побач з роднымі, сваякамі і сябрамі – дык ён на экране. То з лыжамі, то з клюшкай; то з сьлязою, то з крыкам; то зь Мілошавічам, то з Кадафі...

Искренне приветствуя в этот новогодний вечер, я сердечно благодарю вас за достойный труд во благо нашего Отечества. На жаль, працуем мы ўжо 8 гадоў зусім не на шчасьце Айчыне... Хаця, калі ён зьмяніў у пашпарце прозьвішча на “Отечество”, то ня схлусіў. Праўда, тады павінен быў сказаць “вашего Отечества”. Значыць, усё ж такі схлусіў.

Я признателен каждому, – кто трудится на сельской ниве и у станка, кто осваивает непростую сферу предпринимательства, кто прославляет страну в науке, культуре и спорте, кто обеспечивает становление здоровой и образованной нации… Сярэдні заробак у Беларусі – ніжэй за 100 даляраў. У Латвіі – 230$, у Чэхіі – 400$, у Польшчы – 460$. Атрымоўваецца, што прэзыдэнты іншых усходне-эўрапейскіх дзяржаваў больш удзячныя свайму народу. А пра заходнюю Эўропу і ЗША і згадваць ня будзем. Впрочем, в Новогоднюю ночь вряд ли уместно устраивать «отчет о проделанной работе». Але ўсё ж такі “устроит”.

Но при этом давайте все-таки скажем о том, чего у нас нет. Хаця, хацелася б паслухаць пра тое, што ў нас ёсьць.

Прежде всего, у нас нет ни внутренних, ни внешних вооруженных конфликтов. А Юры Захаранка, Анатоль Красоўскі, Віктар Ганчар і Зьміцер Завадзкі загінулі пад коламі машыны пры пераходзе вуліцы? Ці ўсё ж такі па замове ўладаў ад рук мярзотнікаў у камуфляжы? Наши люди не просыпаются по ночам от взрывов, а наши дети и внуки не проливают кровь в «горячих точках». А пасьля уваходу ў склад Расеі нашыя дзеці і ўнукі таксама ня будуць праліваць кроў у Чачэніі? Ці “нашыя дзеці і ўнукі” -- гэта Віця і Дзіма Лукашэнкі і іх нашчадкі?

У нас нет врагов и ни к кому нет территориальных претензий. Усе ворагі знаходзяцца ўнутры краіны, а тэрытарыяльныя прэтэнзіі – гэта прэтэнзіі на тэрыторыю свабоды беларускіх грамадзянаў.

У нас нет религиозной и национальной вражды. Мы живем в мире, дружбе и согласии. И каждому открыта дорога к своему храму. Да праваслаўнага храма. А да астатніх храмаў дарогі перакрытыя новай рэдакцыяй закону аб рэлігіі, у якім гаворыцца аб “...прызнаньні вызначальнай ролі Праваслаўнай царквы...”, бо астанія неправаслаўныя цэрквы таксама з гэтага часу адносяцца да сэктаў. А пры гэтым у Беларусі ж колькасьць неправаслаўных прыходаў даўно пераўзышла колькасьць праваслаўных. Можа, таму і папрацавалі над тэкстам закону Алексій з Філарэтам?

В светлые рождественские праздники говорить об этом особенно приятно. А Страшны суд? На ім будзе прыемна пра гэта казаць?

Несмотря на все лжепророчества и прямое противодействие недоброжелателей, у нас нет спада в экономике. Ну, пра нашыя посьпехі ў эканоміцы ня ведаюць толькі пінгвіны ў Антрактыдзе. Нараджэньне “Беларускага эканамічнага цуда” з абліччам Пятра Пракаповіча прывяло ў жах усе біржы сьвету, а катыроўкі акцыяў “Хойніцкай фабрыкі гіпсавых падсьвечнікаў імя Міхайла Ламаносова” перавалілі за стодаляравую адзнаку.

У нас в стране кто хочет работать – работает. И зарабатывает. 37,7% беларусаў маюць даходы ніжэй за пражытачны мінімум. 6,1% насельніцтва краіны маюць даходы ніжэй за 45000 рублёў на чалавека.

В наших домах тепло, светло и уютно. За апошнія 3 гады ацяпленьне і гарачая вада падаражэлі ў 49,4 разы, газ – у 23,4 разы, вываз сьмецьця – у 16,7, халодная вада – у 7,5 разы. Квартплата павялічылася ў 36 разоў.

Мы не теряем контроля над проблемами, возникающими под влиянием болезней мирового хозяйства. Кантролю мы не губляем толькі таму, што да сусьветнай гаспадаркі маем прыблізна такія адносіны, як каровы да павышэньня вываду яек.

У нас нет расслоения общества на кучку сверхбогатых и миллионы нищих. Натуральна! А на аўтамабілях сярэднім коштам 50000$ перасовўваюцца па горадзе токары і сьлесары. І кватэры коштам у 1000$ за квадратны мэтар набываць інжынэры і настаўнікі.

Ржавчина коррупции не разъедает наше общество. Абсалютна! Якая ж карупцыя, калі ўся краіна належыць аднаму чалавеку? Было тры карупцыянэры: журналісты Івашкевіч, Маркевіч і Мажэйка, але іх як пасадзілі, дык карупцыі і ня стала.

И, наконец, мир не знает такого понятия, как «беженец из Беларуси». Наоборот, с каждым годом растет количество желающих стать гражданами нашей страны. Калі сярод усіх беларусаў 38,3% жадаюць зьехаць з краіны на сталае месца жыхарства, то сярод тых, каму 18-29 гадоў, – такіх 63,4%. Як сьцьвярджае кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук штогод зь Беларусі эмігруе 15 дактароў навук і 35-50 кандыдатаў навук.

Дорогие друзья! Гэта, напэўна, зварот да Шэймана, Канаплёва, Сівакова, Навумава і Паўлічэнкі.

Многообразным и поучительным, трудным, но богатым на добрые дела стал для нас уходящий 2002 год. Асабліва цынічна гучыць “багатым на добрыя справы”. Хаця калі паставіць паміж “добрые” і “дела” слова “крымінальныя”...

Все вместе мы старались жить и работать честно, плодотворно и красиво. Повышали уровень образования, медицины, науки и культуры. Строили новые мосты и автострады мирового уровня, газифицировали города и села, создавали фильмы и завоевывали спортивные награды. Приступили к возведению Национальной библиотеки – символа просвещенной Беларуси. Пра «честно, плодотворно и красиво» і казаць ня хочаца – над хваробаю сьмяцца грэх. Дый “масты” з “дарогамі” вакол Менску не пераконваюць у хуткім павышэньні дабрабыту.

А вось пра цяперашні стан культуры кажа мэдыцына. Людзкія чуткі даўно ўжо пажанілі Аляксандра Лукашэнку з Ірынай Абельскай, якую ня так даўно Аляксандар Лукашэнка прызначыў на пасаду галоўнага доктара Лечкамісіі. А маму яе прызначыў увогуле міністрам аховы здароўя.
Уходящий год заложил солидную основу в фундамент благополучия нашего народа, каждого из нас. Калі гэта зварот па-ранейшаму да Шэймана, Канаплёва і кампаніі, то “кожнага з нас” гучыць важка і праўдзіва, а калі да “нашага народа”, то цынічна і фальшавана.

Он входит в летопись Беларуси как год созидания. …Лядовых палацаў і крытага футбольнага манежу.

И все же главный итог в том, что этот год, как и предыдущие, мы прожили в мире и согласии. Это осознаешь по-особому, когда из разных уголков земли ежедневно приходят вести о воинах, катастрофах, жертвах. Так, у Беларусі і селявыя патокі Берасьця ня змылі; і Менскае ўзвышша не выбухнула вулканам; і Шатл наш ня грымнуўся на Палесьсе... Чаму мы павінны быць такімі ўдзячнымі цяперашняй уладзе за адсутнасьць вайны? Бо менавіта ўлада спрабуе гэтую самую вайну разьвязаць. Калі каго і дзякаваць за адсутнасьць баявых дзеяньняў, дык беларускую апазыцыю.

Устойчивый гражданский мир и общественное спокойствие, безопасность державы – были и остаются приоритетами нашей политики. Яны застаюцца прыярытэтамі вашай палітыкі толькі таму, што не патрабуюць ніякіх выдаткаў – на Беларусь ніхто не нападзе і не плянуе нападаць. Вось калі б прыярытэтамі палітыкі былі дабрабыт народа і эканамічны рост – тады можна было хоць за штосьці вас падзякаваць.

Грош нам цена, если утратим эту цементирующую силу – наше единство. Ибо расколотый, разделившийся народ не устоит перед испытаниями судьбы и времени. “Грош на цана” – хоць капля самакрытыкі, за гэта дзякуй, а пра “расколаты народ” – гэта проста сьмешна. На пытаньне “Ці ўхваляеце вы эканамічны курс сёньняшняй улады?” 20,2% адказваюць станоўча, 55,9% – адмоўна. Гэта не раскол?

На пытаньне “Ці ў правільным кірунку разьвіваецца становішча рэчаў у нашай краіне?” 26,6% беларусаў адказваюць “у правільным”, а 54,0% – “у няправільным”. Гэта не раскол?

Как Президент вновь подтверждаю незыблемость курса на укрепление суверенитета Беларуси, строительство равноправного союза с братской Россией, поддержание добрососедских и взаимовыгодных отношений с международными партнерами. Раўнапраўны зьвяз зь якой-небудзь дзяржаваю ня мае на мэце ўвядзеньне валюты адной зь дзяржаваў, а адпаведна, “непахіснасьць курса на ўмацаваньне сувэрэнітэту” – пустая хлусьня.

Дорогие соотечественники! Без камэнтару.

В этот вечер, когда мы открыто смотрим друг другу в глаза, думается об обычном человеческом счастье… Удалы жарт, вымаўлены гледзячы на экран тэлесуфлёра.

А формула его проста и универсальна. Труд и только труд каждого и всех – залог нашего процветания. А значит и нашего счастья! Arbeit macht frei! – Праца вызваляе! Так аднойчы сказаў Адольф Гітлер, і ягоныя словы ўвекавечылі тым, што разьмясьцілі іх над брамамі канцлягеру Асвэнцым.

Государство, со своей стороны, сделает все возможное, чтобы каждый гражданин Беларуси смог реализовать себя и достойно жить в своем доме, на своей земле. Абязьлічанная “Дзяржава” робіць. Яна ж і адкажа за правалы ў палітыцы і эканоміцы. А прэзыдэнт, урад, мясцовыя ўлады і г.д. тут зусім не пры чым.

Новый, две тысячи третий год уже на пороге. А вось, нарэшце, і словы праўды.

Мы провозгласили его годом благоустройства страны. Вместе, «талакой», мы наведем порядок и уют там, где живем, работаем, отдыхаем. Нашим детям и внукам мы обязаны оставить чистую и красивую Беларусь. Наконт “пакінуць” не зусім зразумела. Ён, падобна на тое, зьбіраецца сыходзіць.

Но никакого порядка и уюта в доме не будет, если не будет чистоты в помыслах, добра в сердце, благородства в душе. Хочацца заплакаць і дараваць 8 згубленых гадоў, пражытых пры цяперашняй уладзе... Ну проста нобелеўская прамова пасьля атрыманьня прэміі міра...

И поэтому хочу пожелать всем быть достойными детьми нашей родной и любимой Беларуси. Ибо она – самое драгоценное наше достояние. Нацыяналізм павольна, але дакладна авалодвае аўтарам.

Пусть год грядущий подарит малышам – счастливое детство, взрослым – радость труда, старикам – молодость души, милым женщинам – любовь и нежность. Няхай!

Пусть ваш дом всегда будет надежным причалом, где вас любят и ждут. Няхай!

Пусть тень непонимания и недоверия не омрачает вашу жизнь. Няхай!

А надежда и вера помогут выстоять при любых невзгодах. У арыгіналі яшчэ “любоў”. Хаця, магчыма, гэта проста жаночыя імёны.

Я искренне желаю, чтобы нить духовного единства, взаимной поддержки и сострадания соединила наши сердца. «Нить духовного единства» – гэта, бадай, залішне. Ніхто не паверыыць, што так можа выказацца той, хто гэта кажа.

Чтобы мы и впредь ощущали себя дружной белорусской семьей. Гэта, падобна на зварот да сваіх сыноў Віці і Дзімы.

Здоровья вам, добра, удачи, дорогие друзья! А гэта зноў да Шэймана, Канаплёва, Сівакова, Навумава і Паўлічэнкі.

С Новым годом! Дзякуй! Да новых сустрэч у этыры!


P.S. Якубовіч зноў падставіў з тэкстам. Уражаньне, што пісаў разьвітальную прамову для Вацлава Гавэла. Ну і добра...


nnnnn

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: