Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Імпарт піва ў Беларусь будуць абмяжоўваць 12:39, 04/02/2003
Зь ініцыятывы Міністэрства гандлю Беларусі ва ўрадзе разглядаецца праект пастановы “Аб узмацненьні дзяржаўнага кантролю за зваротам імпарту піва”. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, дакумэнт прадугледжвае меры, якія абмяжоўваюць імпарт піва на беларускі рынак.
У прыватнасьці, плянуецца ўвядзеньне квоты на ўвоз імпартнага піва, забарона на гандаль імпартным півам у дробнарозьнічным гандлі, дзе гандлёвая прастора мае малыя аб’ёмы. Начальнік кіраваньня па вытворчасьці і звароту алькагольнай прадукцыі канцэрну “Белдзяржхарчпрам” Анатоль Емельянаў сказаў “Известиям”, што “дакумэнт накіраваны не на забарону імпарту піва, а ў першую чаргу на ўпарадкаваньне ягонага ўвозу”.
За 11 месяцаў мінулага году, паводле афіцыйных дадзеных, імпарт піва ў Беларусь склаў меней 3 млн. дэкалітраў, паводле неафіцыйных – 10 млн. дэкалітраў. Беларускія піўзаводы ў 2002 годзе вырабілі трошкі болей за 20 млн. дэкалітраў.