Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гусэйн можа разьлічваць на дапамогу Лукашэнкі 14:22, 04/02/2003
“Символичным и не случайным” назваў у аўторак Аляксандар Лукашэнка ўручэньне даверчых граматаў амбасадарам Іраку Салманам Зэйданам. “Ирак может рассчитывать на поддержку и помощь Беларуси настолько, насколько это возможно в сложившейся ситуации”, -- сказаў Лукашэнка ў звароце да дыплямата.
Як перадаюць карэспандэнты РІА "Новости", беларускі лідэр падкрэсьліў, што Ірак зьяўляецца для рэспублікі сяброўскай краінаю, адносіны зь якой менскае кіраўніцтва цэніць і разглядае як “вельмі выгадныя”. Паводле Лукашэнкі, у бліжэйшую будучыню двухбаковыя адносіны атрымаюць разьвіцьцё.
Кіраўнік Беларусі нагадаў, што пазыцыя Менску адносна Ірака “прозрачная и открытая”, і ён задаволены, што аналягічную пазыцыю заняў шэраг эўрапейскіх дзяржаваў. “Убежден, что та решимость, с которой иракский народ отстаивает свой суверенитет и независимость, будет вознаграждена”, -- сказаў Аляксандар Лукашэнка.
У сваю чаргу амбасадар Іраку перадаў Лукашэнку цёплыя пажаданьні ад Садама Гусэйна і запэўніў беларускага прэзыдэнта ў імкненьні працаваць на ўмацаваньне даухбаковых стасункаў.