Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску не выплочваюць заробак 10 прадпрыемствам 11:08, 04/02/2003, БелТА
На сёньня 10 сталічных прадпрыемстваў ня выплацілі сваім супрацоўнікам каля 313 мільёнаў рублёў заробнай платы. Гэта складае 0,2 адсоткі ад месячнага фонду заробнай платы па горадзе. 3 лютага на апэратыўнай нарадзе ў сталічнай мэрыі старшыня камітэту па працы і сацыяльнай абароне Ірына Алексанава паведаміла калегам, што праблемы прадпрыемстваў-даўжнікоў перайшлі ў новы год. “Хранічна” маюць запазычанасьці па выплаце заробнае платы Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Адамас”, ААТ “Алеся”, СП “Чаўляр”, станкабудаўнічы завод імя Кірава, прадпрыемства “Шчотка” і некаторыя іншыя.
У сувязі з гэтым мэр Менску Міхаіл Паўлаў паставіў задачу перад кіраўніцтвам камітэту і кіраўнікамі адміністрацыяў раёнаў цягам наступнага тыдня прааналізаваць праблемы прадпрыемстваў-даўжнікоў і выпрацаваць канкрэтныя прапановы па паляпшэньні іх фінансавага стану. Мэрыя імкнецца да таго, каб кантраляваць узровень заробнае платы ў горадзе і як мага хутчэй сыйсці ад тэмы нявыплатаў, падкрэсьліў Міхаіл Паўлаў.