Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пасьля абвяшчэньня папярэдніх дадзеных аб рэгістрацыі суіскальнікаў на дэпутацкія месцы стала зразумела -- выбары, магчыма, і будуць, а вось выбару, мякка кажучы, не. Амаль усе выбарчыя акругі поўныя безальтэрнатыўных вылучэнцаў вэртыкалі. Асабліва вялікія страты панесьлі прадстаўнікі палітычных партыяў. Улада кпіць і намякае на слабасьць дзейных арганізацыйных структураў партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Гэта так. Але гэта азначае, што слабая ўвогуле палітычная сыстэма краіны. Нясуць страты ад гэтага перш за ўсё самі грамадзяне, бо заўсёды і паўсюль палітычныя партыі служаць для выказваньня грамадзянаў.
Старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКО Ўладзімер Шчасны занепакоены магчымым вяртаньнем ЗША ў гэтую міжнародную арганізацыю. Пра гэта ён заявіў 4 лютага на паседжаньні камісіі, якое праходзіла ў Інфармацыйным і дакумэнтацыйным цэнтры ЮНЭСКО і іншых міжнародных арганізацыяў. Як адзначыў дыплямат, цяперашні пэрыяд зьяўляецца вельмі спрыяльным для супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЭСКО, бо ў дзейнасьці гэтай міжнароднай арганізацыі адсутнічае адкрытая палітызацыя, перадае БелаПАН. “Аднак сытуацыя можа зьмяніцца ўвосень, калі ЗША вернуцца ў ЮНЭСКО”, -- сказаў У.Шчасны.
На мінулым тыдні завяршыла працу сэсія Парлямэнцкае асамблеі Рады Эўропы. Пра яе вынікі карэспандэнт вядзе размову зь лідэрам Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам.
Адміністрацыя Джорджа Буша ў накіраваным у панядзелак у кангрэс ЗША праекце федэральнага бюджэту на 2004 год заплянавала выдаць 36,4 млн. даляраў на аказанне ваеннай дапамогі краінам СНД.
Леанід Кучма не зьбіраецца балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах у 2004 годзе. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", заявіў сам прэзыдэнт Украіны на прэсавай канфэрэнцыі ў аўторак у Кіеве.
Пасьля таго як набраў моц новы закон “Аб свабодзе веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях” “уся статутная дзейнасьць супольнасьцяў Крышны Рэспублікі Беларусь знаходзіцца па-за законам”. Пра гэта гаворыцца ў звароце, зь якім выступілі прадстаўнікі супольнасьцяў Крышны Сяргей Малахоўскі, Аляксандар Карзоў і Андрэй Зубко. Свой зварот яны накіравалі ў Адміністрацыю Лукашэнкі, урад і парлямэнт Беларусі, а таксама ў праваабарончыя арганізацыі і дыпляматычныя прадстаўніцтвы, акрэдытаваныя ў Менску.
5 лютага ў Менск з двухдзённым візытам прыбывае дэлегацыя ПА АБСЭ на чале з кіраўніком адмысловай групы па Беларусі, дэпутатам Бундэстагу Утай Цапф. У склад дэлегацыі ўваходзяць швэд Урбан Алін, брытанец Фрэд Пансонбі, вугорац Габар Харс. Як паведаміла напярэдадні Радыё Свабода Ута Цапф, нягледзячы на адпаведныя зрухі з боку афіцыйнага Менску ў справе адкрыцьця новага офісу АБСЭ, патрабаваньні эўрапейскіх парлямэнтароў да Беларусі застаюцца ранейшымі. Такім чынам, у часе маючых адбыцца сустрэчаў эўрапейскіх парлямэнтароў з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску чатыры асноўныя патрабаваньні АБСЭ будуць фігураваць па-ранейшаму. Размова ідзе пра рэальныя паўнамоцтвы парлямэнту, спыненьне дыскрымінацыі палітычнай апазыцыі, свабоду прэсы і доступ апазыцыі да дзяржаўных СМІ.
Такія тэмпы росту кошту халоднага душа могуць астудзіць уяўленьне большасьці спажыўцоў камунальных паслуг. А аматарам пагрэцца варта нагадаць: ацяпленьне і гарачая вада таксама падаражэлі, але ў два разы меней – на 25%. Адпаведна, тарыфы на электраэнэргію вырасьлі на 36,9%. На фоне гэтых дасягненьняў дынаміка тарыфаў на бытавы газ не ўражвае – рост толькі на 19,1%. Але ўвогуле становіцца зразумела, чаму беларускі лідэр даў дзяржаўны загад беларускім навукоўцам як мага хутчэй адшукаць ці распрацаваць альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі. Шанцаў на посьпех у гэтым прадпрыемстве ня болей, чым пры стварэньні “перпэтум мабіле”. Але душу сагравае надзея, а не радыятары ацяпленьня.
Кіраваньне сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці распачало крымінальную справу па ч.4 арт.210 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі) адносна дырэктара ААТ "Пищевик" (Ганцавіцкі раён) Мікалая Віньніка і ягонага намесьніка, перадае БелаПАН.
Сярод галівудзкіх фільмаў адзін з маіх любімых -- "Face off" зь Нікаласам Кейджэм і Джонам Траволтам. У нашым пірацкім пракаце гэты фільм вядомы пад назваю “Без твара”. Хаця найбольш дакладным перакладам было б “Сьцёрты твар”. Пра заакеанскую стужку я згадаў адразу ж, калі паглядзеў у панядзелак на канале ОНТ новае ток-шоў пад сымбалічнай назвай “Выбар”.
Урад Расеі накіраваў ліст за подпісам віцэ-прэм’ера В.Б.Хрысьценкі да прэм’ер-міністра Беларусі Генадзя Навіцкага, у якім, у прыватнасьці, выказваецца прапанова прыняць неабходныя меры па ліквідацыі абмежаваньняў на ўвоз на тэрыторыю Беларусі расейскага піва і адмену зь леташнега году спагнаньня закладу за тару, што ўвозіцца на тэрыторыю краіны пад забавязак яе вывазу. Гэтыя меры, гаворыцца ў лісьце, зьяўляюцца парушэньнем двухбаковых дамоўленасьцяў з боку беларускіх уладаў.
Зьмены ўвозу ў Беларусь трасьніковага цукру-сырца з пачатку 2003 году пацягнулі за сабой рост коштаў на выраблены з гэтай сыравіны цукар, паведаміў віцэ-прэзыдэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрну харчовай прамысловасьці (“Белдзяржхарчпрам”) Рыгор Пяткевіч. “Зараз складваюцца перадумовы да таго, што 2003 год будзе стабільным па забесьпячэньні ўнутранага рынку Беларусі цукрам”, -- заявіла галоўны таваравед Міністэрства гандлю Беларусі Сьвятлана Піскарова. Прадпрыемствы гандлю ўжо загатавалі звыш 5 тысячаў тонаў цукру. Аднак, значна падвысіўся кошт цукру праз увядзеньне зь сёлетняга году мытнай пошліны ў памеры 95 эўра за кожную тону цукра-сырца, што ўвозіцца ў Беларусь.
Беларусь у 2002 годзе ўпершыню забясьпечыла стоадсоткавую аплату за спажываньне расейскіх энэргарэсурсаў і, акрамя таго, скараціла пазыку за ранейшыя гады на 87,6 млн. даляраў. Пра гэта паведаміў у аўторак на пашыраным паседжаньні прэзыдуюму ўраду міністар энэргетыкі рэспублікі Ўладзімер Сямашка.
Пра палітыку ў маёй сям’і казалі ўсяго двойчы. Першы раз -- у канцы 1990-х, калі навіны ў газэтах, якія выкрывалі рэжым, абмяркоўваліся ўсім пад’ездам. “Народ – гэта брукаваная дарога, -- сказала мая бабуля, якая перажыла Леніна, Сталіна і Гарбачова. – Калі вайна – камяні выдзіраюць і кідаюць. А ў мірны час і кладуць, і топчуць. Зараз мы як на вайне, але яна вось-вось скончыцца...” Другі раз яна паўтарыла гэтыя словы два дні таму, калі даведалася, што ейная ўнучка ня стала кандыдатам у дэпутаты.
Пра незадаволенасьць жыхароў працай жыльлёва-эксплюатацыйных службаў можна складаць сагі. І прычыны, як правіла, важкія: то дыспэтчар аблаіць, то электрыкі-сантэхнікі не зьявяцца па выкліку, то квітанцыю не дадуць за выкананыя платныя паслугі. Падацца няма куды, і ўсё ж такі мы спадзяемся, што ЖЭСы будуць вырашаць нашыя праблемы, - камунальныя, ва ўсялякім выпадку. Але, на жаль, і гэтыя надзеі зьнікаюць. Напрыклад, у нашай гісторыі жыльлёва-эксплюатацыйная служба, падобна на тое, здольная толькі выконваць ролю назіральніка і захоўваць жыхароў ад тых няшчасьцяў, якія могуць іх чакаць у неадрамантаваным доме, замест таго, каб зрабіць справу.
Колькасьць насельніцтва Менскай вобласьці за студзень-лістапад 2002 году скарацілася на 12,2 тыс. чалавек і склала 1515,1 тыс. чалавек, паведамілі "Интерфаксу" ў кіраваньні статыстыкі Менскага аблвыканкаму.
У 2002 годзе ў Беларусі зарэгістравана 132 тысячы 867 злачынстваў, што на 18,4 адсоткі болей, чым у 2001 годзе. Выяўлена 62 800 асобаў, якія ўчынілі злачынствы. Найбольш значны рост злачыннасьці ў Берасьцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласьцях. Пра гэта паведаміў сёньня генэральны пракурор краіны Віктар Шэйман на паседжаньні выніковай калегіі рэспубліканскае пракуратуры.
4 лютага работнікі адкрытага акцыянэрнага таварыства “Магілёўскі завод” выказалі недавер кіраўніцтву свайго прадпрыемства. Каля 150 рабочых, большасьць якіх зьяўляюцца акцыянэрамі ААТ, сабраліся ў перапынку ля будынку кіраўніцтва заводу з плякатамі: “Дзе нашыя грошы?”, “Улада, абарані нас!”, “Ганьба Мінпраму!” і іншымі.