Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новы закон аб рэлігіі надзвычай ускладніў дзейнасьць крышнаітаў
11:01, 05/02/2003

Пасьля таго як набраў моц новы закон “Аб свабодзе веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях” “уся статутная дзейнасьць супольнасьцяў Крышны Рэспублікі Беларусь знаходзіцца па-за законам”. Пра гэта гаворыцца ў звароце, зь якім выступілі прадстаўнікі супольнасьцяў Крышны Сяргей Малахоўскі, Аляксандар Карзоў і Андрэй Зубко. Свой зварот яны накіравалі ў Адміністрацыю Лукашэнкі, урад і парлямэнт Беларусі, а таксама ў праваабарончыя арганізацыі і дыпляматычныя прадстаўніцтвы, акрэдытаваныя ў Менску.

Апошнім часам, адзначаецца ў дакумэнце, узьніклі праблемы пры ажыцьцяўленьні асноўных накірункаў у дзейнасьці ўсіх супольнасьцяў Крышны – па распаўсюду рэлігійнае літаратуры, ухваленьню сьвятых імёнаў Бога (Хары, Крышна, Рама) і раздачы асьвячонай ежы. Напрыклад, распаўсюд кніг, згодна новаму закону, можа ажыцьцяўляцца толькі ў памяшканьнях, якія належаць рэлігійнай арганізацыі на правох уласнасьці, ці ў месцах, вызначаных мясцовымі органамі. Аднак праз адсутнасьць уласных памяшканьняў і адмаўленьня ўладаў вызначыць месцы для крышнаітаў распаўсюджваць кнігі і зьбіраць ахвяраваньні, вернікі мусяць рабіць гэта па вуліцах. За гэта іх затрымлівае міліцыя, складае пратаколы аб адміністратыўных правапарушэньнях. У выніку, адзначаецца ў звароце, “супольнасьці знаходзяцца пад пагрозаю вынясеньня і прыпыненьня дзейнасьці з пэрспэктываю далейшага закрыцьця”.

Рэгістрацыя ў Беларусі новых супольнасьцяў, паведамляюць аўтары звароту, “сутыкаецца з непераадольнымі перашкодамі”: акрамя таго, вернікам “пагражаюць звальненьнем з працы і псыхіятрычным шпіталем”. У сувязі з немагчымасьцю рэгістрацыі аб’яднаньня супольнасьцяў узьнікла праблема запрашэньня ў Беларусь духоўных настаўнікаў – грамадзянаў іншых краінаў.

Прадстаўнікі супольнасьцяў Крышны выказваюць надзею “на дапамогу ўсіх разумных і праведных людзей, абарону з боку праваабарончых арганізацыяў розных краінаў”.

Камэнтуючы па просьбе БелаПАН гэты зварот, Сяргей Малахоўскі заявіў: “Мы недаспадобы ўладам толькі за тое, што існуем. Ні ў якой іншай дэмакратычнай краіне пасьлядоўнікі руху Крышны не сустракаюць столькі перашкодаў на сваім шляху. За пэрыяд існаваньня руху з сярэдзіны 80-х гадоў усе вернікі вызваліліся ад шкодных звычак, атрымалі духоўную адукацыю, захоўваюць рэлігійныя запаветы і законы дзяржавы. Многія зь іх гатовыя ўдзельнічаць у добраахвотных праграмах. На нашу думку, дзеяньні ўладаў па стварэньні перавагаў для адной рэлігійнай традыцыі садзейнічаюць узьнікненьню міжрэлігійнай варожасьці, росту напружанасьці, дыскрэдытацыі ўлады, страты павагі да нашай краіны на міжнароднай арэне”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: