Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Цукар падаражэе
11:58, 05/02/2003

Зьмены ўвозу ў Беларусь трасьніковага цукру-сырца з пачатку 2003 году пацягнулі за сабой рост коштаў на выраблены з гэтай сыравіны цукар, паведаміў віцэ-прэзыдэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрну харчовай прамысловасьці (“Белдзяржхарчпрам”) Рыгор Пяткевіч. “Зараз складваюцца перадумовы да таго, што 2003 год будзе стабільным па забесьпячэньні ўнутранага рынку Беларусі цукрам”, -- заявіла галоўны таваравед Міністэрства гандлю Беларусі Сьвятлана Піскарова. Прадпрыемствы гандлю ўжо загатавалі звыш 5 тысячаў тонаў цукру. Аднак, значна падвысіўся кошт цукру праз увядзеньне зь сёлетняга году мытнай пошліны ў памеры 95 эўра за кожную тону цукра-сырца, што ўвозіцца ў Беларусь.

Гэта зроблена, паводле Пяткевіч, для ўніфікацыі ўмоваў з Расеяй, у якой дзейнічае такі парадак увозу, а таксама для стымуляваньня разьвіцьця вытворчасьці ў краіне цукру зь беларускіх цукровых буракоў. Як адзначыў Пяткевіч, раней эканамічна выгадна было вырабляць цукар з завезенага цукра-сырца, а не з цукровых буракоў. Пры новай тарыфнай палітыцы сытуацыя кардынальна зьмянілася, -- стала больш эфэктоўна вырабляць бураковы цукар на месцы.

Як паведамляе БелаПАН, кошт трасьніковага цукру ў Беларусі з пачатку году ўжо вырас на 10 адсоткаў і па прапанове “Белдзяржхарчпраму” ў бліжэйшы час падыміцца яшчэ прыкладна на 10 адсоткаў, паведаміў віцэ-прэзыдэнт. Ён таксама заявіў, што цягам году, магчыма, будзе павялічаная квота на ўвоз цукру-сырца. Г.Пяткевіч адзначыў, што зараз ідзе ўзгадненьне графікаў-паставак цукру-сырца. Паводле ягоных словаў, прадпрыемствы будуць загружацца раўнамерна ў любы час году незалежна ад попыту. І зрываў у пастаўцы цукру на ўнутраны рынак ня будзе.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: