Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
50%. Менавіта на столькі вырас тарыф на халодную ваду ў студзені 16:02, 05/02/2003, Белорусская газета
Такія тэмпы росту кошту халоднага душа могуць астудзіць уяўленьне большасьці спажыўцоў камунальных паслуг. А аматарам пагрэцца варта нагадаць: ацяпленьне і гарачая вада таксама падаражэлі, але ў два разы меней – на 25%. Адпаведна, тарыфы на электраэнэргію вырасьлі на 36,9%. На фоне гэтых дасягненьняў дынаміка тарыфаў на бытавы газ не ўражвае – рост толькі на 19,1%. Але ўвогуле становіцца зразумела, чаму беларускі лідэр даў дзяржаўны загад беларускім навукоўцам як мага хутчэй адшукаць ці распрацаваць альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі. Шанцаў на посьпех у гэтым прадпрыемстве ня болей, чым пры стварэньні “перпэтум мабіле”. Але душу сагравае надзея, а не радыятары ацяпленьня.