Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Талочыне прэтэндэнтаў здымаюць яшчэ да выбараў 16:31, 05/02/2003, Народная воля
Пасьля абвяшчэньня папярэдніх дадзеных аб рэгістрацыі суіскальнікаў на дэпутацкія месцы стала зразумела -- выбары, магчыма, і будуць, а вось выбару, мякка кажучы, не. Амаль усе выбарчыя акругі поўныя безальтэрнатыўных вылучэнцаў вэртыкалі. Асабліва вялікія страты панесьлі прадстаўнікі палітычных партыяў. Улада кпіць і намякае на слабасьць дзейных арганізацыйных структураў партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Гэта так. Але гэта азначае, што слабая ўвогуле палітычная сыстэма краіны. Нясуць страты ад гэтага перш за ўсё самі грамадзяне, бо заўсёды і паўсюль палітычныя партыі служаць для выказваньня грамадзянаў.
У Талочынскім раёне прадстаўляць інтарэсы выбарцаў у новым складзе раённага Савету будуць, як і раней, пераважна гаспадарчыя кіраўнікі: ім лягчэй вылучыцца ад працоўных калектываў. Для гэтай мэты служаць і так званыя ракіровачкі, калі, напрыклад, старшыня Коханаўскага пасялковага Савету Чачоткіна адпрацавала чатыры гады ў адной акрузе, дае згоду выбірацца па іншай – суседняму калгасу. А вось энэргетыку калгасу “Гігант” Валеры Рудзько не давялося пабыць нават кандыдатам у дэпутаты. Вылучаны Пленумам Талочынскага райкаму Партыі камуністаў Беларускай, ён ня быў зарэгістраваны раённай выбарчай камісіяй. Рашэньне прынятае адзінадушна. Як запісана ў патаколе №4 паседжаньня камсіі ад 27 студзеня, “у адпаведнасьці з артыкулам 66 Выбарчага кодэксу як асобу, якая не падала дакумэнт аб наяўнасьці ў раёне арганізацыі”.
Каля паловы дзясятка юрыстаў рознай кваліфікацыі ў Талочыне, Віцебску, Менску і так і гэтак круцілі выпіску з пратаколу з згаданай фармулёўкай, параўноўвалі яе з згаданым артыкулам Кодэксу і гарантавалі, што займеюць посьпех ад пратэсту супраць незаконнага рашэньня раённай камісіі. У самім райвыканкаме, які зацьвердзіў камісію, навіну пра пратэст успрынялі надзвычай хваравіта.
Ці лёкка апратэставаць рашэньне выбарчай камісіі? Мой асабісты досьвед дазваляе заявіць, што без нэрваваньня немагчыма нават падаць заяву. Ва ўсялякім выпадку, зрабіць гэта па факсу, як робіцца ва ўсім цывілізавным сьвеце, не атрымалася. Спачатку ў аблвыбаркаме далі ня той нумар факса, затым у прыёмнай аблвыканкаму адказалі, што няма паперы... Што ў выніку гэтай гісторыі? Адзінаму кандыдату, які прадстаўляў выбарчую акругу, дзе плянаваліся альтэрнатыўныя выбары, было ненаканавана зарэгістравацца. Выбары ў Талочынскім райсавеце зноў увойдуць у гісторыю як безальтэрнатыўныя.
Мікалай Петрушэнка, палкоўнік запасу, народны дэпутат СССР, чалец ЦК ПКП.