Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рабочыя Магілёўскага металюргічнага заводу выказалі недавер свайму кіраўніцтву
10:59, 05/02/2003

4 лютага работнікі адкрытага акцыянэрнага таварыства “Магілёўскі завод” выказалі недавер кіраўніцтву свайго прадпрыемства. Каля 150 рабочых, большасьць якіх зьяўляюцца акцыянэрамі ААТ, сабраліся ў перапынку ля будынку кіраўніцтва заводу з плякатамі: “Дзе нашыя грошы?”, “Улада, абарані нас!”, “Ганьба Мінпраму!” і іншымі.

Паводле рабочых, сваёй акцыяй пратэсту яны вырашылі выказаць нязгоду зь дзеяньнямі адміністрацыі па кансэрвацыі трубаліцейнага цэху металюргічнага заводу, дзе працуе каля 300 чалавек. Рабочыя распавялі карэспандэнту БелаПАН аб тым, што з восені мінулага году цэх спынены, а ягоныя работнікі адпраўленыя ў адпачынкі зь ініцыятывы адміністрацыі. Іх апошняя месяцовая заробная плата складала 50-70 тысячаў беларускіх рублёў.

Як патлумачыў карэспандэнту БелаПАН старшыня прафкаму ААТ “Магілёўскі металюргічны завод” Канстанцін Конанаў, на заводзе ўтварылася цяжкая эканамічная сытуацыя: няма грошай на набыцьцё расейскай сыравіны, узьніклі праблемы з рэалізацыяй прадукцыі.

Ніхто з адміністрацыі прадпрыемства да рабочых ня выйшаў. Металургі пастаялі каля паловы гадзіны ля дзьвярэй кіраваньня і разышліся па сваіх працоўных месцах. Яны дамовіліся правесьці новую акцыю пратэсту 6 лютага. На гэты дзень прызначаны сход акцыянэраў, дзе, магчыма, будзе вырашацца далейшы лёс трубаліцейнага цэху. Усяго ж на прадпрыемстве працуе каля 1.300 чалавек.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: