Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ута Цапф: "Пазыцыя АБСЭ ніяк не змянілася"
10:59, 05/02/2003

5 лютага ў Менск з двухдзённым візытам прыбывае дэлегацыя ПА АБСЭ на чале з кіраўніком адмысловай групы па Беларусі, дэпутатам Бундэстагу Утай Цапф. У склад дэлегацыі ўваходзяць швэд Урбан Алін, брытанец Фрэд Пансонбі, вугорац Габар Харс. Як паведаміла напярэдадні Радыё Свабода Ута Цапф, нягледзячы на адпаведныя зрухі з боку афіцыйнага Менску ў справе адкрыцьця новага офісу АБСЭ, патрабаваньні эўрапейскіх парлямэнтароў да Беларусі застаюцца ранейшымі. Такім чынам, у часе маючых адбыцца сустрэчаў эўрапейскіх парлямэнтароў з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску чатыры асноўныя патрабаваньні АБСЭ будуць фігураваць па-ранейшаму. Размова ідзе пра рэальныя паўнамоцтвы парлямэнту, спыненьне дыскрымінацыі палітычнай апазыцыі, свабоду прэсы і доступ апазыцыі да дзяржаўных СМІ.

-- Зразумела, нашая пазыцыя ў дачыненьні да беларускіх уладаў ніяк не зьмянілася і ня можа зьмяніцца, нягледзячы на адкрыцьцё офісу АБСЭ, прызначэньне ягонага кіраўніка. Вядома, што місія АБСЭ заўсёды спрабавала правесьці гэтыя прынцыпы ў Беларусі, спрабавала гэта зрабіць і нашая працоўная група. Такія рэчы як дэмакратызацыя, правы чалавека, лібэралізацыя мы абмяркоўваем у Беларусі заўсёды, бо іх стан незадавальняючы з гледзішча цывілізаванай Эўропы. Падобныя праблемы як былі, так і застаюцца. Зразумела, нельга ня ўлічваць пазытыўныя зрухі, а менавіта тое, што ў нас зьявіліся шанцы зноў працаваць разам зь місіяй АБСЭ над гэтымі праблемамі, заявіла Радыё Свабода Ута Цапф.

У часе візыту ў Менск эўрапейскія парлямэнтары сустрэнуцца зь міністрам замежных справаў і міністрам інфармацыі, прадстаўнікамі адміністрацыі прэзыдэнта, дэпутатамі абедзьвюх палатаў “нацыянальнага сходу”. Заплянаваныя кантакты з прадстаўнікамі апазыцыі і незалежнай прэсы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: