Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дальнабойшчыкі супакоіліся. Да 3 сакавіка 16:16, 06/02/2003
Беларускія грузаперавозчыкі зноў могуць правозіць у Польшчу больш за 200 літраў паліва ў баку праз памежпераход “Бераставіца-Баброўнікі”. У выніку дзеяньняў супрацоўнікаў амбасады Беларусі ў Варшаве і кансультацыяў, праведзенных імі ў міністэрствах фінансаў, эканомікі, працы і сацыяльнай палітыкі, польскі бок адмяніў рашэньне аб спагнаньні з 1 лютага НДВ і акцызаў зь беларускіх вялікагрузных машын, якія правозяць у баках больш за 200 літраў паліва.
Як падкрэсьлівае БЕЛТА, увядзеньне абмежаваньняў на правоз паліва ў баках беларускімі грузаперавозчыкамі супярэчыць дзейнаму двухбаковаму міжурадаваму пагадненьню “Аб міжнароднай аўтамабільнай камунікацыі” ад 1992 году. Акрамя таго, яно парушае дамоўленасьці аб неабходнасьці да 3 сакавіка сёлетнега году скарэктаваць і ўзгадніць зьмены ў згаданае пагадненьне, дасягнутае ў студзені 2003 году ў час паседжаньня зьмешанай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву.