Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Берасьці чакаюць выбуху беспрацоўя
11:26, 06/02/2003

У пачатку 2003 году ў Берасьці адзначаўся рост афіцыйнага беспрацоўя: яе ўзровень падняўся з 1,95 адсоткаў у канцы леташнега году да 2,06 – у студзені. Сёньня на ўліку ў якасьці беспрацоўных лічацца 3.868 берасьцейцаў.

Як сьведчыць статыстыка, шэрагі беспрацоўных папаўняюць у першую чаргу работнікі, зволеныя па скарачэньні штатаў, а таксама выпускнікі школ і ВНУ. 45 адсоткаў беспрацоўных – людзі з вышэйшай адукацыяй. Для іх падыходзіць толькі 10 адсоткаў з усіх вакансіяў. 65 адсоткаў зь ліку беспрацоўных -- жанчыны, якім падыходзіць усяго адна зь дзесяці прапанаваных вакансіяў, перадае БелаПАН.

Летась у гарадзкі Цэнтар занятасьці зьвярнуліся 10.952 чалавек. 7.500 зь іх былі працаўладкаваныя; 991 – накіравалі на перападрыхтоўку; 1.548 з тых, хто стаіць на ўліку, атрымоўваюць матэрыяльную дапамогу. Сёлета чакаецца рост беспрацоўя, лічыць дырэктар гарадзкога Цэнтру занятасьці насельніцтва Ўладзімер Зайцаў. Першая прычына гэтаму – увядзеньне сёлета ў рамках пэнсійнай рэформы пэрсаніфікаванага ўліку на прадпрыемствах; другая – увядзеньне Польшчай візавага рэжыму зь Беларусьсю, што павінна адбыцца да лета 2003 году. Менавіта з гэтае прычыны без сродкаў да існаваньня застануцца тысячы жыхароў Берасьці, якія зараз зарабляюць на “чалночных” паездках у суседнюю дзяржаву. Усе гэтыя людзі будуць вымушаныя зарэгістравацца ў Цэнтры занятасьці і шукаць працу, лічыць Уладзімер Зайцаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: