Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Белаграпрамбанк” патрабуе ад Чыгіра мільён даляраў 11:11, 06/02/2003
Ад свайго былога кіраўніка “Белаграпрамбанк” у часе грамадзянскага працэсу намерваецца спагнаць сродкі, пералічаныя восем гадоў таму ў Канаду. Радыё Рацыя называе гэтую справу працягам гісторыі зь мільёнам, які фігурыраваў у дзьвюх крымінальных справах супраць экс-прэм’ера Міхаіла Чыгіра.
“Белаграпрамбанк” зараз чамусьці згадаў пра свае незадаволенныя прэтэнзіі. Экс-прэм’ер сваёй віны па-ранейшаму не прызнае і абураецца дзеяньнямі былых калег. Мільён быў пералічаны на рахунак канадзкай фірмы ў якасьці авансу за будаўніцтва новага офіса банка. Згодна дамоўленасьці, банк павінен быў пералічыць яшчэ некалькі мільёнаў даляраў для закупкі абсталяваньня і пачатку будаўніцтва. Новае кіраўніцтва банка вырашыла спыніць супрацоўніцтва з канадцамі, не спрабуючы вярнуць праз суд згубленыя сродкі. Крымінальная справа супраць Чыгіра заведзеная пасьля таго, як ён вылучыў сваю кандыдатуру на альтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбарах 1999 году, завярышылася ў судзе прызнаньнем віны Чыгіра ў службовай памылцы, аднак з прычыны даўніны справы крымінальны перасьлед быў спынены. Аднак у грамадзянскім заканадаўстве вядзецца іншы адлік дзеяньня матэрыяльных прэтэнзіяў, што “Белаграпрамбанк” і выкарыстаў.
Пра тое, што ён выклікаецца ў суд, Чыгір даведаўся толькі 4 лютага, у аўторак, а ўжо ў пятніцу ў Фрунзенскім райсудзе Менску адбудзецца судовае слуханьне. Вынік яго Міхаіл Чыгір прадказаў ужо сёньня: “Яны напішуць, што ім сказалі зьверху”.