Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нямцоў абскардзіць адмову распачаць справу па факце ягонай высылкі зь Беларусі 11:10, 06/02/2003
Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе адбудзецца слуханьне справы па прыватнай скарзе Барыса Нямцова. Пра гэта “Известиям” паведамілі сёньня ў прэс-службе Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі. Лідэр СПС абскардзіў у Менскім гарадзкім судзе вызначэньне суда Цэнтральнага раёну сталіцы аб адмове ў распачынаньні справы па скарзе да Камітэту дзяржаўнай бясьпекі краіны на рашэньне аб дэпартацыі.
23 кастрычніка 2002 году Нямцоў і віцэ-сьпікер Дзярждумы Ірына Хакамада прыбылі ў Менск для ўдзелу ў круглым стале па пытаньнях беларуска-расейскай інтэграцыі, які быў наладжаны апазыцыйнымі партыямі. У аэрапорце Менск-2, куды прыбыў Нямцоў і Хакамада, супрацоўнікі КДБ Беларусі затрымалі Нямцова і адправілі назад у Расею. У КДБ Беларусі заявілі, што афіцыйны Менск расцэньвае дзейнасьць Нямцова “як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі з нанясеньнем урону нацыянальным і дзяржаўным інтарэсам краіны”. Як адзначылі ў КДБ, да асобаў, што суправаджалі Нямцова, у ліку якіх была Хакамада, беларускі бок прэтэнзіяў ня меў, аднак тыя пажадалі зьляцець разам зь лідэрам СПС. Саюз правых сілаў расцаніў дэпартацыю Нямцова як “правакацыю”, учыненую “дзеля зрыву любых крокаў па рэальным зьбліжэньні Расеі і Беларусі”. СПС паабяцаў і надалей “аказваць сталую ўсебаковую падтрымку” беларускай дэмакратычнай апазыцыі, перадае РІА "Новости".