Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Урад агучыў пляны прыватызацыі нафтахіміі
15:39, 06/02/2003, РБК

Урад Беларусі агучыў пляны продажу пакетаў акцыяў чатырох буйнейшых прадпрыемстваў нафтахіміі краіны -ААТ "Нафтан" і "Палімір", "Азот" і Гарадзенскага "Хімвалакно". Як паведамілі ў Мінэканомікі рэспублікі, да продажу на інэвстыцыйных конкурсах прапанавана выставіць паэтапна да 2005г. пакеты акцыяў у памеры 43,27% статутнага фонду "Нафтана", 43,19% статутнага фонду "Паліміра", 43,08% статутнага фонду "Азота", а да 2004г. - 43,66% статутнага фонду ААТ "Хімвалакно".

Згодна пастанове ўрада, у пэрыяд 2002-2004гг. штогод на конкурсах будуць прадавацца пакеты акцыяў па 10% статутнага фонду "Нафтана", "Паліміра" і "Азота", а ў 2005г. будуць прададзеныя пакеты ў памеры 13,27%, 13,19% і 13,08% адпаведна. Паводле спэцыялістаў Мінэканомікі, абавязковай умоваю правядзеньня інвэстконкурсаў стане жорсткі продаж пакетаў аднаму інвэстару ў наступнай “зьвязцы”: "Нафтан" - "Палімір", а таксама "Азот"- Гарадзенскае "Хімвалакно".

У Мінэканомікі адзначылі, што інтарэс да набыцьця акцыяў прадпрыемстваў беларускай нафтахіміі выказвалі ў асноўным расейскія кампаніі - "Сибур", "Сургутнефтегаз", "ЛУКОЙЛ", "Славнефть", "Итера" і "ЮКОС" .“Аднак улічваючы вельмі жорсткія ўмовы продажу дзяржпакетаў, а менавіта паэтапны продаж дробнымі пакетамі цягам 3-х гадоў, наўрадці беларускі ўрад можа разьлічваць на добрыя вынікі конкурсу”, - лічаць у Мінэканомікі.

Вызначаны Мінэканомікі пачатковы кошт адной акцыі ААТ “Нафтан” складае 9,234 дал., ААТ "Палімір" - 11,197 даляраў, ААТ "Азот" - 157,65 даляраў, ААТ “Хімвалакно" - 55,169 дал.

Згодна праграме ўраду Беларусі па прыцягненьні замежных інвэстыцыяў у эканоміку краіны, канцэрн "Белнафтахім" павінен прыцягнуць у 2003г. на разьвіцьцё галіны ня менш за 180 млн. дал, у тым ліку 113,5 млн. дал. у працэсе прыватызацыі вышэйпералічаных прадпрыемстваў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: