Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Назіральнікаў АБСЭ не запрасілі на мясцовыя выбары 11:14, 06/02/2003
Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе занепакоеная тым, што ўлады Беларусі пакуль не запрасілі міжнародных назіральнікаў на выбары ў мясцовыя органы ўлады. Ута Цапф – кіраўнік дэлегацыі АБСЭ, якая знаходзіцца ў Менску, -- заявіла, што гэта можа прывесьці да парушэньня дэмакратычных нормаў на выбарах, прызначаных на 2 сакавіка.