Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі ў 2003 годзе плянуецца прыватызаваць 315 прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасьці. Найбольш буйнымі зь іх зьяўляюцца рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белтрансгаз”, Магілёўскі аўтамабільны завод, шклозавод “Нёман”, Менскае вытворчае аб’яднаньне вылічальнай тэхнікі.
Як паведамілі ў Міністэрстве эканомікі рэспублікі, летась ужо пачалося рэфармаваньне 85 рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў. У прыватнасьці, адкрытыя акцыянэрныя таварыствы створаныя ў ВА “Гарызонт”, Берасьцейскім электралямпавым заводзе, гомельскім заводзе “Электраапаратура”, паліграфічным камбінаце імя Я.Коласа, Барысаўскім заводзе пластмасавых вырабаў.
Для стварэньня спрыяльных умоваў па прыцягненьні інвэстыцыяў у нафтахімічны комплекс акцыянэрнымі таварыствамі сталі аб’яднаньні “Хімвалакно” ў Горадні, Магілёве і Сьветлагорску, “Палімір” і “Нафтан” у Наваполацку, Гарадзенскі “Азот”, а таксама камбінат “Белшына”.