Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адмоўнае сальда ў замежным гандлі ў 2002 годзе склала амаль мільярд даляраў 16:17, 06/02/2003
У 2002 годзе сальда замежнага гандлю Беларусі ўтварылася адмоўным і склала 882,1 млн. даляраў. Пра гэта паведаміў у чацьвер на брыфінгу ў Менску намесьнік начальніка кіраваньня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Паводле дадзеных беларускага МЗСу, з краінамі СНД адмоўнае сальда дасягнула 1754,4 млн. даляраў, у тым ліку з Расеяй — “мінус” 1788,6 млн. даляраў. З краінамі па-за СНД сальда было станоўчым і склала 872,3 млн. даляраў.
Паводле Андрэя Савіных, замежны гандаль Беларусі ў 2002 годзе характарызаваўся павелічэньнем агульнага аб’ёму таваразвароту (на 9,3%), экспарту (на 8,7%), імпарту (на 9,8%), скарачэньнем экспарту ў гандлі з краінамі СНД на 0,7% і павелічэньнем экспарту ў гандлі зь дзяржавамі па-за СНД на 23%.
Паводле вынікаў 2002 году замежнагандлёвы заварот Беларусі склаў у фактычных коштах у даляравым эквіваленце 17077,7 млн. даляраў. У Расейскую Федэрацыю летась Беларусь экспартавала тавараў на 4053,9 млн. даляраў і імпартавала з Расеі прадукцыі на суму 5842,5 млн. даляраў.