Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У 2003 годзе чакаецца рэзкае зьніжэньне паступленьняў страхавых унёскаў
14:40, 06/02/2003

У Беларусі ў сёлетнем годзе чакаецца рэзкі, болей чым на 35%, спад паступленьняў страхавых унёскаў у параўнаньні з 2002 годам. Такую думку выказаў у інтэрвію прэзыдэнт Беларускага страхавога саюза (БСС) Віктар Хамярчук.

Ён адзначыў, што ў 2001 годзе ў Беларусі было атрымана больш за 85 млн. даляраў страхавых унёскаў, што, паводле папярэдніх дадзеных, будзе раўняца суме страхавых унёскаў 2002 году.

Спад паступленьняў страхавых унёскаў стане вынікам “прынятых беспрэцэдэнтных рашэньняў, якія рэзка звужваюць страхавое поле”, лічыць В.Хамярчук.

У іх ліку паводле рашэньня Савету міністраў і Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі права правядзеньня абавязковгаа страхаваньня грамадзянскай адказнасьці выключна дзяржаўным страхавым арганізацыям, надыходзячае адхіленьне недзяржаўных страхаўшчыкоў ад правядзеньня абавязковага страхаваньня грамадзянскай адказнасьці аўтаўладальнікаў і прыняцьце “парлямэнтам” зьменаў у падаткавае заканадаўства, згодна якім страхавыя ўнёскі па ўсіх відах добраахвотнага страхаваньня ў рэспубліцы выключаюцца з складу сабекошту.

Паводле Хамярчука, “адхіленьне страхаўшчыкоў ад абавязковага страхаваньня ня мае лякальнага характару, а непазьбежна паўплывае і на добраахвотнае страхаваньне, бо ніводны від страхаваньня не прадаецца асобна, сэпаратна”. У такім выпадку лягічна зрабіць так, каб кампаніі, якія ўпаўнаважаныя праводзіць толькі абавязковае страхаваньне, былі пазбаўленыя права праводзіць добраахвотнае страхаваньне.

Зараз у Беларусі існуе абавязковае страхаваньне грамадзянскай адказнасьці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў і абавязковае страхаваньне адказнасьці перавозчыка перад пасажырамі, а таксама абавязковае страхаваньне некаторых катэгорыяў дзяржаўных служачых (супрацоўнікаў міліцыі, пракуратуры, падаткавых органаў), абавязковае страхаваньне збудаваньняў, якія належаць грамадзянам, і абавязковае мэдычнае страхаваньне замежных грамадзянаў.

“Ёсьць віды страхаваньня, якія, безумоўна, неабходныя, і іх сьпіс, напэўна, можа быць пашыраны, але тут з боку дзяржавы павінен быць вельмі строгі кантроль за тарыфамі, каб яны былі ўзважанымі і збалянсаванымі і не выклікалі рэакцыю адарваньня інстытута страхаваньня грамадзянамі і суб’ектамі гаспадараньня”, -- адзначыў прэзыдэнт БСС.

Сытуацыя, калі ўнёскі па ўсіх відах добраахвотнага страхаваньня выключаюцца з складу сабекошту і будуць вырабляцца толькі за кошт прыбытку, прывядзе да таго, што “ніхто ня будзе страхавацца, а той, хто абавязаны, знойдзе спосаб унесьці гэтую плату замежнаму страхаўшчыку”, лічыць В.Хамярчук.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: