Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандар Бухвостаў застаўся без партыі
12:16, 07/02/2003

На паседжаньні Рады Беларускай партыі працы (БПП), якое адбылося 5 лютага, прынятае рашэньне вызваліць старшыню партыі Аляксандра Бухвостава і ягонага намесьніка Генадзя Федыніча ад займаемых пасадаў. Яны застаюцца ў партыі ў якасьці шэраговых сябраў. Пра гэта БелаПАН паведаміў сябра Рады БПТ Андрэй Еўдакімчык. Паводле яго, такое рашэньне рада партыі прыняла на падставе заяваў Бухвостава і Федыніча. Як паведаміў Еўдакімчык, галоўнай прычынай сыходу Бухвостава і Федыніча стала іх прафсаюзная дзейнасьць.

Аляксандар Бухвостаў ачольвае галіновы прафсаюз работнікаў аўтамабільнага і сельскагападарчага машынабудаваньня, а Генадзь Федыніч – прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці. Акрамя таго, яны ўваходзяць у раду Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), а згодна статуту “на час выкананьня ўскладзеных на іх забавязкаў ня могуць быць сябрамі кіроўных органаў палітычных партыяў”.

Новым старшынём БПТ стаў былы кіраўнік сакратарыяту Леанід Лемяшонак. Аляксандар Бухвостаў, як было запісана ў дакумэнтах, застаецца лідэрам партыі. Як сказаў Бухвостаў, рашэньне сысьці з пасады старшыні партыі ён прыняў, каб “не было спэкуляцыяў на гэтай глебе”. Паводле ягоных словаў, “статут прыняты, і мы, як сяброўская арганізацыя ФПБ, павінны яго выконваць”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: