Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Наваполацкія камуністы будуць байкатаваць выбары 10:53, 07/02/2003
Наваполацкі гарадзкі камітэт Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) заявіў пра сваё рашэньне байкатаваць надыходзячыя мясцовыя выбары. Прычынай такога рашэньня стала неўключэньне прадстаўніка партыі ў склад гарадзкой выбарчай кампаніі, хаця адпаведныя дакумэнты ў гарвыканкам былі перададзеныя за тры тыдні да яе фармаваньня, перадае БелаПАН.
Як гаворыцца ў заяве гаркаму ПКБ, “пры высьвятленьні прычынаў, паводле якіх прадстаўнік ад ПКБ ня быў уключаны ў склад гарадзкой выбарчай камсіі, адныя работнікі выканкаму спасылаліся на тое, што адбіраліся найбольш дасьведчаныя, а начальнік кіраваньня інфармацыі выказала незадаволенасьць нашым прадстаўніком у камісіі на мінулых выбарах”. “Усьведамляючы, што ўзровень даверу з боку насельніцтва падае, а рэзэрвы цяперашняй сыстэмы спустошаныя, улада, тым не менш, упарта не жадае мяняць свой згубны курс”, -- адзначаецца ў заяве. Кіраўніцтва Наваплоцкай арганізацыі ПКБ выказвае ўладам недавер і заклікае выбарцаў гэты недавер падзяліць.