Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла заклікае беларускую грамадзкасьць да ўдзелу ў сьвяткаваньні чарговай гадавіны абвяшчэньня БНР. “25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвесьціла Беларусь незалежнай, дэмакратычнай дзяржаваю, -- гаворыцца ў адкрытым лісьце Івонкі Сурвілы да беларускага народа. -- ...Калі б у нас тады была магчымасьць абараніць нашую новаздабытую незалежнасьць, тады наш край займаў бы годнае месца сярод іншых вольных народаў сьвету. Мы жылі б нармальна, не баючыся казаць тое, што думаем, галасаваць за тых кандыдатаў, якія гатовыя шмат што зрабіць для нашага дабра і нашай Айчыны. Нашай мэтай не было б зьехаць за мяжу ў пошуках волі і куска хлеба, а адбудоўваць нашую краіну, як гэта робяць нашыя суседзі. Але выйшла ўсё інакш”, - гаворыцца ў звароце.
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Аляксей Гаўруцікаў лічыць, што выступы некаторых кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў у радыёэтыры падвяргаюцца цэнзуры. Як ужо паведамляў БелаПАН, 6 лютага радыёвыступ кандыдата ў дэпутаты Віцебскага абласнога Савету Аляксея Гаўруцікава ня выйшаў у этыр. У сваім выступе Гаўруцікаў зьвярнуўся да пракурора вобласьці з просьбай разабрацца з сытуацыяй, калі высокапастаўленыя асобы вобласьці і Віцебску парушаюць “закон аб зваротах грамадзянаў”, ужо два месяцы не даючы справаздачу на запыт сацыял-дэмакратаў.
Рашэньне пра пачатак вайны ў Іраку, хутчэй за ўсё, будзе прынятае цягам бліжэйшага тыдня. Між тым, Расея так і не выпрацавала дакладнае меркаваньне па гэтым пытаньні і ўсё яшчэ спрабуе балянсаваць паміж ваяўніча настроенымі ЗША і Нямеччынай і Францыяй, якія пратэстуюць супраць вайны. Падобна на тое, што публічная пазыцыя Расеі ці стане больш выразнай да канца вайны. У неафіцыйным парадку ўлады, хутчэй за ўсё, будуць падыгрываць Эўропе, ухваляючы “маральную падтрымку” Садаму Гусэйну.
Фрунзенскі суд Менску вырашыў спагнаць з экс-прэм’ера Міхаіла Чыгіра больш за 2 мільярды беларускіх рублёў (1 мільён даляраў) на карысьць “Белаграпрамбанку”, які ён узначальваў восем гадоў таму.
Ён на яе “злы” 10:25, 10/02/2003, Віктар Марціновіч, “Белорусская газета”
“Сёньня я чула, што Лукашэнка на мяне трошкі злы”, -- сказала чалец адмысловай групы ПА АБСЭ ў Беларусі Ута Цапф, на сустрэчы з журналістамі напрыканцы свайго візыту ў Беларусь. Прэзыдэнт не прыняў у сябе дэлегацыю эўрапейскіх дэпутатаў нягледзячы на тое, што тыя накіравалі афіцыйны запыт аб аўдыенцыі. Дадому, пісаць справаздачу аб візыце, чальцы групы Ута Цапф, Урбан Алін і лорд Фрэд Понсабі зьяжджалі з адчуваньнем, што прагрэсу на шляху дэмакратызацыі Беларусі не адбылося. А гэта азначае, што на сакавіцкай сэсіі ПА АБСЭ ў Вене ПП НС РБ зноў не адновіць свой статус.
2003 год стане напружаным як для прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, так і для юрыдычных асобаў, якія спэцыялізуюцца ў сфэры рэалізацыі спэцыфічнага тавару (СТ). Пад апошнім трэба разумець прадукцыю ваеннага і двайнога прызначэньня.
Кіраўнік офіса АБСЭ ў Беларусі Эбэрхард Хайкэн прыбыў у Менск 9 лютага. У Нацыянальным аэрапорце “Менск” дыплямата сустракаў амбасадар Нямеччыны ў Беларусі. У аэрапорце сп.Хайкэн адмовіўся даваць нейкія камэнтары адносна сваёй будучай дзейнасьці на пасадзе кіраўніка офісу і запрасіў журналістаў на прэс-канфэрэнцыю, якая павінна адбыцца праз некалькі дзён.
Здаецца, што Менск проста ня ў стане вызначыцца. То Беларусь выганяе расейскія сродкі масавай інфармацыі з сваёй тэрыторыі, то ў наступную хвіліну абвяшчае пра сваю бясконцую любоў да старэйшага славянскага брата ў надзеі на аб’яднаньне з Расеяй у адзіную палітычную прастору. Беларускія ўлады, якіх часта крытыкуюць за парушэньні правоў чалавека і ўціск свабоды слова, зараз зноў апынуліся пад вагнём самых разнастайных крытыкаў. Уключна зь лідэрам расейскага дэмакратычнага руху “Яблоко” Рыгора Яўлінскага за закрыцьцё з пачатку сёлетняга году трох расейскіх радыёвяшчальных станцыяў. Менск заявіў, што заменіць закрытыя станцыі – “Голос России”, “Маяк” і “Юность” – нацыянальнымі праграмамі вяшчаньня.
Праграма ўрада Беларусі па прыцягненьні замежных інвэстыцыяў у эканоміку краіны загадвае канцэрну “Белнафтахім” прыцягнуць сёлета ня менш за 180 млн. USD інвэстыцыяў, у тым ліку 113,5 млн. USD у працэсе прыватызацыі прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў “Медиафакту” дарадца прэзыдэнта канцэрну “Белнафтахім” Віктар Азараў.
Менчука, які прадаваў расейскае піва, узялі пад рукі: супрацоўнікамі Савецкага РАУС у вёсцы Баравая, пад Менскам, затрыманы гандляр, які працаваў без належных дакумэнтаў. Аб’ём канфіскаванага напою склаў амаль 3 тысячы літраў. Рэалізатар, як паведамляе радыё “Юністар”, не далічыцца больш за два з паловаю мільёна рублёў.
Інваліды па зроку, якія працуюць на ўнітарным прадпрыемстве “ЭлКіс” у Пінску, праводзяць чарговую акцыю пратэсту. Першая такога кшталту акцыя прайшла на прадпрыемстве ў сьнежні мінулага году. Тады рабочыя дабіліся выкананьня сваіх патрабаваньняў, у ліку якіх было патрабаваньне падвысіць заробную плату. Аднак разам з заробкам ім падвысілі і норму выпрацоўкі, што і выклікала незадаволенасьць калектыву. Зараз рабочыя “ЭлКіса” пратэстуюць супраць павелічэньня нормы выпрацоўкі, патрабауючы пры гэтым падвышэньня заробнае платы. Цяперашняя акцыя пратэсту, якая пачалася 7 лютага, больш шматколькасная: калі ў сьнежні ў ёй удзельнічалі рабочыя толькі аднаго ўчастка – па зборцы электраўстановачных вырабаў, то на гэты раз да іх далучыліся работнікі іншых участкаў.
Расея і Беларусь узгаднілі пазыцыі адносна адзінага эмісійнага цэнтру ствараемай “саюзнай дзяржавы”, які будзе фармавацца на базе ЦБ РФ, паведаміў віцэ-прэм’ер, міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын. “Дасягнутае зьбліжэньне пазыцыяў па эмісійным цэнтры, гэта будзе адзіны цэнтар, ствараемы на базе ЦБ РФ, беларускія калегі з гэтым ужо пагаджаюцца”, -- сказаў А.Кудрын, выступаючы ў пятніцу ў прамым этыры радыёстанцыі “Эхо Москвы”. Разам з тым ён падкрэсьліў, што няважна, дзе тэрытарыяльна будзе знаходзіцца гэты эмісійны цэнтар.
Беларускія прафсаюзы прамысловасьці выступаюць супраць перакладваньня “памылак урада” на плечы працоўных. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве буйнейшых прафсаюзаў прамысловасьці Беларусі, накіраванай ўраду ў сувязі з пагаршэньнем сацыяльна-эканамічнага становішча, як работнікаў прамысловага комплексу, так і ўсяго насельніцтва краіны.
МЗС Беларусі паведаміў Нацыянальнаму банку зьмест памятнай запіскі амбасады ЗША ў нашай краіне, у якой утрымліваецца зварот да беларускіх банкаў спыніць карэспандэнцкія адносіны з банкамі Науру, бо гэтая дзяржава, на думку ўрада ЗША, зьяўляеца “аб’ектам, які выклікае занепакой у сувязі з праблемаю адмыцьця гршай”. Ліст такога зьместу ад 27.01. 2003 году N 11-23/57 Нацыянальны банк накіраваў у беларускія банкі.
На 19,1 адсоткі кошт бытавога газу для жыхароў Беларусі ў студзені 2003 году. Таксама падвысіліся тарыфы на электраэнэргію (на 36,9 адсоткі), на ацяпленьне і гарачую ваду (на 25), на халодную ваду (на 50).
Да “карацельных” акцыяў прыступілі ў Заводзкім раёне сталіцы брыгады сьлесароў і электрыкаў мясцовых ЖЭСаў. Яны ўжо адключылі ад энэргазабесьпячэньня больш за дзьвесьці кватэраў, у дванаццаці спыненая падача вады. Гэтыя меры – вынік кранічных няплатаў за камунальныя паслугі.
Паважаная рэдакцыя газэты “Народная воля”! Я прыйшла да высновы, што вашая газэта слушна адлюстроўвае нашае жыцьцё, дае карысную і патрэбную інфармацыю, глыбака закранае ўсе бакі палітычных і эканамічных пытаньняў. Яна заслугоўвае большай увагі, бо даносіць нам праўду пра ўсё.
Расейская міграцыйная служба абвергла інфармацыю наконт абавязковага запаўненьня з сярэдзіны лютага міграцыйных картак беларускімі грамадзянамі, якія едуць у Расею. Напярэдадні ў інтэрвію некаторым СМІ прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Аляксей Громаў распавёў, што беларусы павінны атрымоўваць такія карткі. У міграцыйнай службе ўдакладнілі, што зь беларусаў будуць патрабаваць толькі рэгістрацыю ў праваахоўчых органах.
З 5 лютага 2003 году частка абанэнтаў сеткі кампаніі “БелСел” ня можа ажыцьцяўляць выклікі ў сеціва СП ООТ “МЛС"(гандлёвыя маркі Privet і Velcom). Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі "БелСел", які па сутнасьці зьяўляецца афіцыйнай заяваю кампаніі “БелСел” па факце абмежаваньня аказаньня паслуг сувязі абанэнтам “БелСел” з боку СП ААТ “Мабільная лічбавая связь” і выказвае афіцыйную пазыцыю кампаніі “БелСел” па дадзеным факце.