Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША прапануюць беларускім банкам спыніць адносіны з банкамі Науру 10:41, 10/02/2003
МЗС Беларусі паведаміў Нацыянальнаму банку зьмест памятнай запіскі амбасады ЗША ў нашай краіне, у якой утрымліваецца зварот да беларускіх банкаў спыніць карэспандэнцкія адносіны з банкамі Науру, бо гэтая дзяржава, на думку ўрада ЗША, зьяўляеца “аб’ектам, які выклікае занепакой у сувязі з праблемаю адмыцьця гршай”. Ліст такога зьместу ад 27.01. 2003 году N 11-23/57 Нацыянальны банк накіраваў у беларускія банкі.