Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Velcom і БелСел: новы скандаль на рынку паслуг сотавай сувязі? 10:35, 10/02/2003, АФН
З 5 лютага 2003 году частка абанэнтаў сеткі кампаніі “БелСел” ня можа ажыцьцяўляць выклікі ў сеціва СП ООТ “МЛС"(гандлёвыя маркі Privet і Velcom). Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі "БелСел", які па сутнасьці зьяўляецца афіцыйнай заяваю кампаніі “БелСел” па факце абмежаваньня аказаньня паслуг сувязі абанэнтам “БелСел” з боку СП ААТ “Мабільная лічбавая связь” і выказвае афіцыйную пазыцыю кампаніі “БелСел” па дадзеным факце.
"Абсталяваньне кампаніі “БелСел” цалкам стройнае, а таксама з нашага боку не існуе ніякіх перашкодаў па выкліках у/з сеціва “БелСел”. Нам не вядома аб існаваньні любых перашкодаў у праходжаньні выклікаў з боку РА “Белтэлеком”, празь які ажыцьцяўляецца транзыт трафіка між апэратарамі мабільнай сувязі. Пропуск трафіка быў заблякаваны з боку СП ААТ “МЛС” 5 лютага 2003 году, наконадні запуска кампаніяй “БелСел” сыстэмы сотавай сувязі новага стандарту cdma2000.
У афіцыйным лісьце кампаніі “БелСел” у адрас кіраўніцтва СП ААТ “МЛС” выказвалася просьба тэрмінова прыняць меры па ліквідацыі перашкодаў па праходжаньні выклікаў з боку СП ААТ “МЛС" і неадкладна аднавіць паслугі сувязі. Адключэньне ці абмежаваньне аказаньня паслуг сувязі нашым абанэнтам з боку СП ААТ “МЛС” зьяўляецца парушэньнем правоў абанэнтаў як спажыўцоў паслуг. А таксама парушэньнем законных правоў і інтарэсаў ААТ СП “БелСел”.
Кампанія “БелСел” зьвяртае ўвагу на тое, што рашэньне любых пытаньняў у адсутнасьці адназначнага разуменьня статуса дамоваў аб узаемадзеяньні апэратараў электрасувязі адносіцца да кампэтэнцыі Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь ці судовых органаў.
У выпадку, калі кіраўніцтва СП ААТ “МЛС” (гандлёвыя маркі Privet і Velcom) не стане прымаць меры па ліквідацыі перашкодаў, якія выклікаюць абмежаваньне аказаньня паслуг сувязі абанэнтам “БелСел”, кампанія “БелСел” будзе вымушаная выкарыстоўваць усе прававыя спосабы абароны для забесьпячэньня інтарэсаў нашых абанэнтаў.
Кампанія “БелСел” таксама паведамляе, што ўваходзячыя і сыходзячыя выклікі паміж сеткамі ААТ СП “БелСел” і “МТС” праходзяць бесперашкодна.