Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Белнафтахіму” загадалі прыцягнуць 180 мільёнаў даляраў інвэстыцыяў 15:59, 10/02/2003
Праграма ўрада Беларусі па прыцягненьні замежных інвэстыцыяў у эканоміку краіны загадвае канцэрну “Белнафтахім” прыцягнуць сёлета ня менш за 180 млн. USD інвэстыцыяў, у тым ліку 113,5 млн. USD у працэсе прыватызацыі прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў “Медиафакту” дарадца прэзыдэнта канцэрну “Белнафтахім” Віктар Азараў.
Паводле ягоных словаў, прыцягнутыя сродкі ў першую чаргу будуць накіраваныя на рэканструкцыю ААТ “Нафтан” і будаўніцтва каталітычнага крэкінгу на Мозырскім НПЗ, а таксама на мадэрнізацыю вытворчасьцяў Сьветлагорскага, Магілёўскага ВА “Хімвалакно” і будаўніцтва новага радовішча ў ПА “Беларуськалій”.
Як падкрэсьліў В.Азараў, у адпаведнасьці з зацьверджанай радай канцэрну “Белнафтахім” праграмаю па прыцягненьні замежных інвэстыцыяў у 2003 годзе, “упершыню усталяваная пэрсанальная адказнасьць кіраўнікоў арганізацыяў канцэрну за выкананьне прадугледжаных праграмаю паказьнікаў. З мэтай арганізацыі гэтай працы прапанавана прадугледзіць у штатным раскладзе структурныя падразьдзелы, якія будуць займацца пытаньнямі інвэстыцыйнай дзейнасьці, сказаў суразмоўца “Медиафакта”.
"Новым падыходам у праграме, - як лічыць В.Азараў, -- зьяўляецца даручэньне правесьці кіраўнікамі арганізацыяў працу па фармаваньні банка дадзеных патэнцыйных інвэстараў зь ліку пастаўшчыкоў сыравіны, абсталяваньня, спажыўцоў прадукцыі, банкаў для аналіза і абагульненьня ў канцэрне”.
Рада канцэрну прыняла таксама рашэньне аб супрацоўніцтве ў пытаньнях прыцягненьня сродкаў з рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемствам (РУСП) "Белдзяржстрах", аб удзеле ЗАТ "Славнефтебанк" у крэдытаваньні прадпрыемстваў канцэрну для рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў, аб магчымасьці прыцягненьня сродкаў іншых беларускіх банкаў для фінансаваньня заплянаваных інвэстыцыйных праграмаў.
У 2002 годзе арганізацыямі канцэрну “Белнафтахім” прыцягнута 63,5 млн. USD замежных інвэстыцыяў, у тым ліку ААТ “Нафтан” - каля 25 млн.USD, ААТ "Мозырскі НПЗ" - 28 млн.USD.