Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэсавы сакратар Пуціна памыліўся: міграцыйныя карткі беларусам не спатрэбяцца 10:36, 10/02/2003
Расейская міграцыйная служба абвергла інфармацыю наконт абавязковага запаўненьня з сярэдзіны лютага міграцыйных картак беларускімі грамадзянамі, якія едуць у Расею. Напярэдадні ў інтэрвію некаторым СМІ прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Аляксей Громаў распавёў, што беларусы павінны атрымоўваць такія карткі. У міграцыйнай службе ўдакладнілі, што зь беларусаў будуць патрабаваць толькі рэгістрацыю ў праваахоўчых органах.