Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кудрын: Адзіны эмісійны цэнтар будзе ў Маскве 10:43, 10/02/2003
Расея і Беларусь узгаднілі пазыцыі адносна адзінага эмісійнага цэнтру ствараемай “саюзнай дзяржавы”, які будзе фармавацца на базе ЦБ РФ, паведаміў віцэ-прэм’ер, міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын. “Дасягнутае зьбліжэньне пазыцыяў па эмісійным цэнтры, гэта будзе адзіны цэнтар, ствараемы на базе ЦБ РФ, беларускія калегі з гэтым ужо пагаджаюцца”, -- сказаў А.Кудрын, выступаючы ў пятніцу ў прамым этыры радыёстанцыі “Эхо Москвы”. Разам з тым ён падкрэсьліў, што няважна, дзе тэрытарыяльна будзе знаходзіцца гэты эмісійны цэнтар.
А.Кудрын нагадаў, што ў адпаведнасьці з падпісаным паміж РФ і Беларусьсю два гады таму пагадненьнем аб пераходзе на адзіную валюту, з 2005 году такой валютай павінен стаць расейскі рубель, а з 2008 году – створаная адзіная валюта, якой, у тым ліку, можа выступаць якая-небудзь трэцяя валюта.
Пры этым, паводле А.Кудрына, у пэрспэктыве золатавалютныя рэзэрвы Расеі стануць рэзэрвамі “саюзнае дзяржавы”.