Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Радыёвыступы кандыдатаў падвяргаюцца цэнзуры
16:00, 10/02/2003

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Аляксей Гаўруцікаў лічыць, што выступы некаторых кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў у радыёэтыры падвяргаюцца цэнзуры. Як ужо паведамляў БелаПАН, 6 лютага радыёвыступ кандыдата ў дэпутаты Віцебскага абласнога Савету Аляксея Гаўруцікава ня выйшаў у этыр. У сваім выступе Гаўруцікаў зьвярнуўся да пракурора вобласьці з просьбай разабрацца з сытуацыяй, калі высокапастаўленыя асобы вобласьці і Віцебску парушаюць “закон аб зваротах грамадзянаў”, ужо два месяцы не даючы справаздачу на запыт сацыял-дэмакратаў.

Спэцыялісты абласнога тэлерадыёаб’яднаньня зьнялі гэты выступ з этыру і накіравалі запыт адносна зьместу выступу ў Цэнтральную выбарчую камісію. Паводле Аляксея Гаўруцікава, ЦВК даў заключэньне, што адзін з абзацаў выступу ўтрымлівае абразу ў адрас службовых асобаў, таму яго нельга выпускаць у этыр. “У сваім выступе я паказаў на парушэньне ўладамі Канстытуцыі краіны, -- патлумачыў Аляксей Гаўруцікаў ў інтэрвію БелаПАН. – Напэўна, менавіта гэтым я і абразіў чыноўнікаў”.

У суботу, у час, адведзены Аляксею Гаўруцікаву для радыёвыступу ўжо як кандыдата ў Віцебскі гарадзкі Савет, зь ягонай згоды прагучаў тэкст ягонага звароту, але з выразаннымі прапановамі, якія ЦВК палічыў абразьлівымі. Разам з тым, факт зьняцьця з этыру свайго выступу і рашэньне ЦВК Аляксей Гаўруцікаў вырашыў абскардзіць у Вярхоўным судзе.

Акрамя таго, у суботу рэдактар абласной тэлевізіі і радыё зьняў з этыру выступ яшчэ аднаго прадстаўніка Віцебскай абласной арганізацыі БСДП (НГ) Івана Пракапца -- адзінага канкурэнта на выбарах у Віцебскі гарсавет па 29-ай акрузе дзейнага старшыні Савету Генадзя Грыцкевіча. Адбылося гэта таму, што ў тэксьце выступу нібыта зьмяшчалася абраза парлямэнту краіны: Іван Пракапец казаў пра тое, што парлямэнт “адзінадушна прыняў антынароднае заканадаўства”, якое, на яго погляд, уціскае правы прадпрымальнікаў. Гэтыя дзеяньні прадстаўніка абласнога тэлерадыёаб’яднаньня таксама могуць быць абскарджанымі.

“Я лічу, што гэтыя дзеяньні груба парушаюць 33 артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая забараяе цэнзуру, -- лічыць Аляксей Гаўруцікаў. -- А гэта ні што іншае, як цэнзура. Паводле закона мусціь быць так: я выступіў, а калі што ня так – карайце. А здымаць з этыру – ня маеце права. Я лічу, што да прадстаўнікоў нашай партыі занадта прадузята ставяцца”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: