Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Open Doors World Watch»: у Беларусі прыціскаюць хрысьціянаў 16:34, 10/02/2003, БДГ
Міжнародная праваабарончая хрысьціянская арганізацыя “Open Doors World Watch” апублікавала сьпіс краінаў, у якіх хрысьціянаў падвяргаюць ганеньням. На першым месцы – дзяржава з “восі зла” Паўночная Карэя. На апошнім, 50-м – Беларусь.
Апошнім месцам у сьпісе ганіцеляў хрысьціянаў ганарыцца Беларусі ня варта. Наперадзі нас ніводнай эўрапейскай краіны, акрамя Расеі, у якой значныя тэрыторыі шчыльна заселеныя мусульманамі і буддыстамі. Сьпіс 2002 году складаўся на аснове ацэнак і сьведчаньняў мясцовых жыхароў і супрацоўнікаў “палявых місіяў”. Выкарыстоўваліся анкеты з 49 пытаньняў, на якія трэба было адказаць. Паводле дадзеных “Open Doors”, каля 200 млн хрысьціянаў ва ўсім сьвеце пакутуюць ад перасьледу за сваю веру ў Хрыста, яшчэ ад 200 да 400 мільёнаў падвяргаюцца дыскрымінацыі за тое, што яны хрысьціяне.