Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
У Нідэрляндах прайшла акцыя ў абарону беларускіх студэнтаў
16:37, 12/02/2003

Напярэдадні Дня выбараў у Нідэрляндах мясцовая група праваабарончай арганізацыі “Міжнародная Амністыя” правяла ў Вольным Унівэрсытэце Амстэрдаму акцыю, прысьвечаную Беларусі. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі прадстаўнік арганізацыі Джэроэн ван Дзінтэрэн, студэнты заклеілі свае рты скотчам і паднялі транспарант з надпісам “Гэта ідэальны беларускі студэнт”. Такім чынам яны пратэставалі супраць уціска рэжыму на актывістаў супраціву ЗУБР, многія зь якіх за ўдзел у акцыях пратэсту падвяргаюцца арыштам, штрафам, выключэньням з ВНУ. Акцыя прайшла вельмі пасьпяхова: распаўсюджана каля 1000 улётак, а ў унівэрсытэцкай газэце зьявілася адпаведная нататка. Больш за 65 чалавек падпісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай адмовіцца ад рэпрэсіўнай палітыкі. Нагадаем, што з рухам супраціву ЗУБР супрацоўнічаюць 24 рэгіянальныя групы "Міжнароднай Амністыі". У мінулым годзе праваабаронцы правялі дзясяткі акцый салідарнасці з беларускай моладзю і рухам ЗУБР у розных краінах. Патрабаваньні спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі гучалі побач з парламентамі эўрапейскіх краін, беларускімі прадстаўніцтвамі за мяжой, ва ўніверсітэтах. У гэтым годзе праваабаронцы працягнуць барацьбу за правы чалавека ў Беларусі.

 ПАЛIТЫКА 

Козік гатовы вылучаць Лукашэнку “на пяты тэрмін”
16:23, 12/02/2003

Сташыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік гатовы ініцыяваць вылучэньне кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі на наступны прэзыдэнцкі тэрмін. “Прыйдзе час, і яго гатовы буду вылучыць дзейнага прэзыдэнта на наступны тэрмін”, -- сказаў Козік на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі ў Менску. Кіраўнік прафсаюзаў заявіў пра тое, што “гатовы вылучыць Лукашэнку ня толькі на трэці, але і на пяты тэрмін”.

Прыслужваць рады...
16:21, 12/02/2003

Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі пад кіраўніцтвам Сяргея Гайдукевіча зьвярнулася да прэзыдэнта Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Бруса Джорджа з прапановаю наданьня статуса “палаце прадстаўнікоў” у Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Гэткім чынам, як гаворыцца ў калябаранцкім звароце ЛДПБ, партыя пацьвердзіла сваю прыхільнасьць “духу канструктывізму і супрацоўніцтва”. Трэба сказаць, зварот у такую ўплывовую эўрапейскую структуру складзены ЛДПБ вельмі няграматна і ўяўляе сабой набор безгустоўных і напышлівых фразаў. Так, напрыклад, дэпутаты нелігітымнага парлямэнту называюцца лібэрал-дэмакратамі “гражданами нашей общей любимой родины”... Пры гэтым, абараняючы “палатку” , ЛДПБ усяго толькі “спадзяецца, што дадзены крок з боку АБСЭ пацягне такія ж крокі ў адказ”.

Новы кіраўнік місіі АБСЭ дасьць прэс-канфэрэнцыю
16:20, 12/02/2003

У панядзелак пройдзе прэсавая канфэрэнцыя кіраўніка офіса АБСЭ ў Менску Эбэргарда Хайкена. Пра гэта паведамляе Радыё Рацыя. Нагадаем, што новы кіраўнік офіса АБСЭ ў Беларусі Эбэргард Хайкен прыбыў у Менск 9 лютага. У аэрапорце сп.Хайкен адмовіўся даваць нейкія камэнтары адносна сваёй будучай дзейнасьці на пасадзе кіраўніка офіса і запрасіў журналістаў на прэс-канфэрэнцыю.

Міжнародная экспэртыза: Каламіец сам скончыў жыцьцё самагубствам
16:18, 12/02/2003

Міжнародная экспэртыза высьветліла, што дырэктар інфармацыйнага агенцтва “Украінскія навіны” Міхаіл Каламіец сам скончыў жыцьцё самагубствам. Такая заява прагучала сёньня ў Кіеве. На дадзены момант няма падставаў лічыць, што Каламіец быў забіты ці даведзены да самагубства, аднак пасьмяротная судова-псыхалягічная экспэртыза ўсё ж прызначаная для таго, каб вызначыць псыхалягічны стан Каламійца перад самагубствам. У канцы кастрычніка дырэктар “Украінснкіх навінаў” быў знойдзены павешаным у лесапаркавай зоне Маладэчна ў Беларусі.

Рэформа мовы павінна шырока абмяркоўвацца
16:18, 12/02/2003

Беларускія пісьменьнікі лічаць, што рэформа мовы мусіць шырока абмяркоўвацца ў грамадзтве. Пра гэта ў інтэрвію “Медиафакту” заявіў старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч. Паводле яго, Раду Саюза пісьменьнікаў цікавяць пытаньні ўнясеньня зьменаў у беларускую мову. Тым больш, сказаў літаратар, пісьменьнікі заўсёды прымалі актыўны ўдзел у рашэньні гэткіх пытаньняў. Камэнтуючы заплянаваныя зьмены ў правапісе, Алесь Пашкевіч адзначыў, што большасьць зь іх “адказваюць цяперашней неабходнасьці”.

Іван Каеджыкаў: Я перакананы, што Беларусь мае эўрапейскую будучыню
13:32, 12/02/2003, Віталь Цыганкоў, Радыё Свабода

Падчас міжнароднай канфэрэнцыі ў Дортмундзе, якая праходзіла пры канцы мінулага тыдня, карэспандэнт Радыё Свабода Віталь Цыганкоў узяў інтэрвію ў спадара Івана Каеджыкава, кіраўніка аддзелу палітычных справаў Рады Эўропы, адказнага за стасункі зь Беларусьсю. Натуральна, што размова падчас гэтага інтэрвію зайшла і пра кампанію мясцовых выбараў у Беларусі.

Чачэнія на перамовах Пуціна ў Парыжы: тэма, якой «не было»
12:31, 12/02/2003, Сафі Шыхаб, «Le Monde»

Уладзімер Пуцін, які падае сябе прыхільнікам прымірэньня паўсюль – як у ірацкім крызысе, так і ўзаемаадносінах паміж Эўропай і ЗША, -- публічна не выказаў у Парыжы ні слова адносна вайны ў Чачэніі, распачатай тры з паловаю гады таму. У панядзелак 10 лютага, калі расейскага прэзыдэнта прымалі ў Елісейскім палацы, сотні маніфэстантаў праходзілі ад Цэнтра Пампіду да пляца Бастыліі з крыкамі “Пуцін – забойца” і асуджалі “ганебнае маўчаньне” Францыі.

Беларусь рыхтуецца да візыту прэзыдэнта Ірану
11:00, 12/02/2003

Вечарам 11 лютага ў Менск з рабочым візытам прыбыў намесьнік міністра замежных справаў Ісламскай Рэспублікі Іран Махсэн Амінзадэ. Візыт, заплянаваны да 13 лютага, зьвязаны з падрыхтоўкаю візыту ў Беларусь іранскага прэзыдэнта Махамада Хатамі.

Лукашэнка прачытае лекцыю ў Белдзяржунівэрсытэце
10:59, 12/02/2003

28 лютага ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце выступіць зь лекцыяй Аляксандар Лукашэнка. Тэма лекцыі: “Гістарычны выбар Беларусі”. Беларускі лідэр прапаноўвае для абмеркаваньня пытаньні нараджэньня і разьвіцьця беларускага народа, беларускай дзяржаўнасьці. Частка лекцыі будзе прысьвечаная прыярытэтам унутранай і замежнай палітыкі краіны. Пасьля лекцыі Аляксандар Лукашэнка адкажа на пытаньні выкладчыкаў і студэнтаў. Сваё пытаньне Лукашэнку кожны можа задаць, адправіўшы на сайт радыё БДУ радио БГУ «Юністар». Пытаньні для Лукашэнкі прымаюцца да 20 лютага.

Беларусы рэканструіруюць для Кадафі электрастанцыі
10:57, 12/02/2003

У Лібіі плянуецца стварыць сумеснае беларуска-лібійскае прадпрыемства па рэканструкцыі энэргетычных аб’ёмаў. Перамовы аб арганізацыі СП пройдуць у рамках візыту ў гэтую краіну 16-20 лютага дэлегацыі беларускіх энэргетыкаў на чале з дырэктарам ЗАТ “Белзьнешэнэрга” Аляксандрам Рагоўцавым.

Папа прыняў беларускіх біскупаў
10:54, 12/02/2003

Шэсьць біскупаў зь Беларусі, а таксама галава грэка-каталіцкай царквы Беларусі сустрэліся з Папам Рымскім 10 лютага ў часе наведваньня Ватыкану. Мэта іх візыту – даклад пра становішча справаў аб дыяцэзіях, якія яны ўзначальваюць. У часе сустрэчы Папа Рымскі адзначыў, што Беларусь – былая савецкая рэспубліка, якая перажыла найменшыя зьмены пасьля падзеньня камуністачнае сыстэмы і мінімальна інтэграваная з астатняй часткаю Эўропы. Ян Павал ІІ заявіў, што, нягледзячы на цяжкасьці, якія перажывае Беларусь у палітычнай і эканамічнай сфэрах, каталіцкі касьцёл краіны адраджаецца і павінен узяцца за плянаваньне будучыні.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Опэратар мабільнай сувязі "БелСел" судзіцца з" Velcom"
11:18, 12/02/2003


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Зімовая сьпячка
13:30, 12/02/2003, Віктар Аляшкевіч, “Вечерний Минск”

На чарговай гарадзкой плянёрцы першы намесьнік кіраўніка сталічнай улады Мікалай Ярохаў падсумаваў вынікі працы ў студзені. Менск перавыканаў заданьне па тэмпах росту прамысловай вытворчасьці (109,2 адсоткі замест 104,5), але ў той самы час не справіўся з шэрагам іншых паказьнікаў. Асабліва складаная сытуацыя ўзьнікла з выпускам тавараў народнага спажываньня, у тым ліку па харчовай групе.

«Ні кроку наперад!»
12:29, 12/02/2003, Наталя Віктарава, «Время новостей»

“Этот год станет годом защиты нашего населения, в том числе от родного правительства” – паабяцаў учора Аляксандар Лукашэнка, прамова якога на справаздачы ўрада па выніках 2002 году мела шмат абяцаньняў па паляпшэньні ў сацыяльнай сфэры. Кіраўнік Беларусі запатрабаваў ад урада спыніць рост жыльлёва-камунальных, транспартных тарыфаў для насельніцтва, а таксама перагледзіць аб’ём платных паслуг у ахове здароўя і адукацыі. “Ни шагу вперед в ценах!” – высунуў Лукашэнка яшчэ адзін лёзунг. Між тым увядзеньне платных тарыфаў у ахове здароўя і адукацыі летась было ўхвалена асабіста самім Лукашэнкам.

МЛС дае камэнтар адносна ўзаемадзеяньня з "БелСел"
12:10, 12/02/2003, АФН

СП ААТ "Мабільная лічбавая сувязь" дае камэнтар адносна ўзаемадзеяньня з ААТ СП "БелСел". Нагадаем, што з 5 лютага 2003 году частка абанэнтаў кампаніі “БелСел” ня можа ажыцьцяўляць выклікі ў сетку СП ААТ “МЛС”. Пропуск трафіка быў блякаваны з боку СП ААТ “МЛС” напярэдадні запуска кампаніяй “БелСел” сыстэмы сотавай сувязі новага стандарту cdma2000.

Прэм’ер-міністар «паставіў» ураду «нездавальняюча»
11:36, 12/02/2003

Прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі ацаніў працу Савета Міністраў у 2002 годзе як незадавальняючую. У справаздачы перад Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік урада прызнаў, што з 16 важнейшых паказьнікаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, выкананыя толькі восем. Разам з тым Генадзь Навіцкі падкрэсьліў, што ёсьць пэўныя перадумовы для выкананьня паказьнікаў, заплянаваных на сёлета, і зьвярнуўся да кіраўніка дзяржавы з просьбай “даць магчымасьць яшчэ папрацаваць”.

Запазычанасьць перад Фондам сацыяльнай абароны павялічылася да 157,4 мільярдаў рублёў
11:36, 12/02/2003

Паводле апэратыўных дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на 1 лютага сёлетняга году запазычанасьць платнікаў абавязковых страхавых унёскаў перад Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва міністэрства павялічылася да 157,4 мільярдаў рублёў.

А грошай усё няма...
11:33, 12/02/2003, «Экспресс-новости»

Адразу пасьля новага году быў прыняты бюджэт краіны на 2003 год, дзе на рэалізацыю чарнобыльскіх ільготаў заплянавана ўсяго 25 млрд. рублёў, у той час як пазыка па “чарнобыльскіх” выплатах за леташні год засталася і пераўзышла 16 млрд.

Спажываньне энэргарэсурсаў мусіць скараціцца
11:33, 12/02/2003

Прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі, выступаючы перад Аляксандрам Лукашэнкам з справаздачаю аб выніках працы народнай гаспадаркі за 2002 год, падкрэсьліў, што летась у будаўнічым коплексе выкананыя ўсе найважнейшыя мэтавыя паказьнікі. Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што адна з асноўных задач на 2003 год – давесьці аб’ём капітальнага рамонту жыльлёвага будаўніцтва да 610 тысячаў квадратных мэтраў. Пры гэтым капітальны рамонт павінен уключаць цеплавую рэабілітацыю жылых дамоў, будаўніцтва мансардаў. У якасьці яшчэ адной немалаважнай задачы прэм’ер-міністар адзначыў скарачэньне спажываньня энэргарэсурсаў у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы ня менш чым на 7 адсоткаў.

Навошта раздалі чэкі `Маёмасьць`?
11:27, 12/02/2003, Яўген Таўгень, "Народная воля"

І сапраўды, навошта? У законе “Аб абменных прыватызацыйных чэках РБ”, прынятым яшчэ ў 1993 годзе, сказана, што “прыватызацыйны чэк забясьпечаны дзяржаўнай уласнасьцю, якая падлягае бязвыплатнай перадачы грамадзянам Рэспублікі Беларусь, сьведчыць пра права ягонага ўладальніка на долю ў прыватызуемай дзяржаўнай уласнасьці”. Адказваючы на нашае пытаньне “Якім чынам грамадзяне краіны могуць выкарыстоўваць чэкі “Маёмасьць”? Спэцыяліст Фонду дзяржаўнай маёмасьці патлумачыў, што яны могуць іх абмяняць на акцыі адкрытых акцыянэрных таварыстваў, якія належаць дзяржаве.

Усё сваё нашу пры сабе
11:25, 12/02/2003, БДГ

Пішу вам ад імя маладых жыхароў горада Воршы, якія хутка зьбіраюцца стаць мамамі. У выступах высокіх беларускіх чыноўнікаў вельмі часта гучыць, што нараджэньне дзіцяці -- ганаровы і паважаемы дзяржаваю крок кожнай маладой сям’і. У рэчаіснасьці ўсё інакш. Пачынаючы ад мізэрнай штомесячнай дапамогі на дзіцёнка і завяршаючы дародавым мэдычным абслугоўваньнем.

Сельскія гаспадаркі Беларусі не забясьпечаныя кукурузай
11:25, 12/02/2003

Гаспадаркі Беларусі на 14 адсоткў забясьпечаныя насеньнем кукурузы. З 15,4 тысячаў тонаў, неабходных для цяперашнега севу, сельгаспрадпрыемствы маюць толькі 1780 тонаў. Да веснавых прац засталося больш за два месяцы, і Мінсельгасхарч закляпочаны павольнымі тэмпамі пастаўкі насеньня гэтай культуры.

Улік на мяжы стаў больш строгім
11:24, 12/02/2003

Уведзеныя новыя правілы рэгістрацыі і кантролю пры перасячэньні мяжы фізычнымі асобамі. Пра гэта “Медиафакту” паведамілі ў прэсавай службе мытні “Заходні Буг”. Новыя правілы ўведзеныя ў адпаведнасьці з пастановаю мытнага камітэту аб перасоўваньні фізычных асобаў праз мяжу Беларусі тавараў і транспартных сродкаў, яго дзеяньне прыпынілася на год праз неўкамплектаванасьць службаў мытнага кантролю кампутаровай тэхнікай.

Колькасьць ВІЧ-інфіцыраваных пераўзышла 4,8 тысячы чалавек
11:23, 12/02/2003

У Беларусі колькасьць ВІЧ-інфіцыраваных, паводле афіцыйных дадзеных на 1 лютага сёлетняга году, склала 4 829 чалавек. Толькі за студзень на тэрыторыі краіны зарэгістравана 57 выпадкаў ВІЧ-інфэкцыяў. Летась вырасла колькасьць адміністратыўных тэрыторыяў, уцягнутых у эпідпрацэс. Іх налічваецца ўжо больш за 130.

Памірае чалавек
11:21, 12/02/2003, БДГ

Паважаная рэдацыя! Упрошваем вас, надрукуйце наш ліст тэрмінова. Размова ідзе пра жыцьцё і сьмерць у літаральным сэнсе. У нас у пад’езьдзе ў кватэры 24 памірае хворы самотны інвалід 1-ай групы Катлянік А.А. Некалькі месяцаў таму памерла ягоная маці, якая ўсё жыццьё даглядала за сынам, не аддавала яго ў інтэрнат. Як толькі здарылася гэтае няшчасьце, мы паведамілі ў міліцыю і патэлефанавалі ў выканкам Ленінскага раёну з просьбай аформіць інваліда. Участковы міліцыянт ведае, што чалавек застаўся адзін (малодшчы брат не лічыцца, бо не выходзіць з турмаў). Аднак прадстаўнік праваахоўчых органаў сказаў нам, што гэтае пытаньне яго не датычыць. У пачатку студзеня мы напісалі ў Ленінскі выканкам з просьбай заняцца інвалідам. Адказ прыйшоў праз месяц. Столькі часу спатрэбілася кіраўніцтву сацыяльнай абароны, каб паведаміць нам, што наш ліст пераслалі ў органы аховы здароўя. Добрая сацыяльная абарона, няма што і сказаць.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: