Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Памірае чалавек
11:21, 12/02/2003, БДГ

Паважаная рэдацыя! Упрошваем вас, надрукуйце наш ліст тэрмінова. Размова ідзе пра жыцьцё і сьмерць у літаральным сэнсе. У нас у пад’езьдзе ў кватэры 24 памірае хворы самотны інвалід 1-ай групы Катлянік А.А. Некалькі месяцаў таму памерла ягоная маці, якая ўсё жыццьё даглядала за сынам, не аддавала яго ў інтэрнат. Як толькі здарылася гэтае няшчасьце, мы паведамілі ў міліцыю і патэлефанавалі ў выканкам Ленінскага раёну з просьбай аформіць інваліда. Участковы міліцыянт ведае, што чалавек застаўся адзін (малодшчы брат не лічыцца, бо не выходзіць з турмаў). Аднак прадстаўнік праваахоўчых органаў сказаў нам, што гэтае пытаньне яго не датычыць. У пачатку студзеня мы напісалі ў Ленінскі выканкам з просьбай заняцца інвалідам. Адказ прыйшоў праз месяц. Столькі часу спатрэбілася кіраўніцтву сацыяльнай абароны, каб паведаміць нам, што наш ліст пераслалі ў органы аховы здароўя. Добрая сацыяльная абарона, няма што і сказаць.

У гэтай сувязі варта паставіць пытаньне, куды ідзе пэнсія, якая мусіць належыць інваліду. А сёньня, 3 лютага, нават участковы доктар не прыйшоў па выкліку да гэтага хворага. Верагодна, ня варта паведамляць, што гэта адзінокі ляжачы інвалід, які зажыва гніе. Мы яго кормім, але аказаць мэдычную дапамогу ня ў стане.

Атрымоўваецца, што ні міліцыю, ні органы сацыяльнай абароны, ні райвыканкам не цікавіць адзінокі хворы. Памірае чалавек. Хіба гэта праблема на тле глябальных пытаньняў? Страшна ад безвыходнасьці, калі разумееш, што, аказваецца, у нашай краіне памерці годна зусім не лягчэй, чым жыць...

З павагаю, жыхары д.№6 па вул.Кастрычніцкай, г.Менску

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: