Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уведзеныя новыя правілы рэгістрацыі і кантролю пры перасячэньні мяжы фізычнымі асобамі. Пра гэта “Медиафакту” паведамілі ў прэсавай службе мытні “Заходні Буг”. Новыя правілы ўведзеныя ў адпаведнасьці з пастановаю мытнага камітэту аб перасоўваньні фізычных асобаў праз мяжу Беларусі тавараў і транспартных сродкаў, яго дзеяньне прыпынілася на год праз неўкамплектаванасьць службаў мытнага кантролю кампутаровай тэхнікай.
Зараз уся інфармацыя пра дату перасячэньня мыжы, пашпартных дадзеных уладальнікаў транспартных сродкаў, дадзеных тэхпашпарту аўтамабілю заносіцца ў кампутарную сыстэму мытнай службы. Раней рэгістрацыі падлягалі толькі набытыя беларусамі за мяжой аўтамабілі, якія ўвозіліся на тэрыторыю краіны.