Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Запазычанасьць перад Фондам сацыяльнай абароны павялічылася да 157,4 мільярдаў рублёў 11:36, 12/02/2003
Паводле апэратыўных дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на 1 лютага сёлетняга году запазычанасьць платнікаў абавязковых страхавых унёскаў перад Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва міністэрства павялічылася да 157,4 мільярдаў рублёў.
Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намесьнік кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны Леанід Пісарчык, прырост непляцяжоў за мінулы месяц раўняецца 8,7 мільярдам рублёў. Памер запазычанасьці па плаце страхавых унёскаў на дадзены час пераўзыходзіць 64 адсоткі месяцовай патрэбы фонду ў сродках на выплату пэнсіяў. У сувязі зь лютаўскім павелічэньнем пэнсіяў у сярэднем на 7 адсоткаў выдаткі фонду на іх выплату складаюць каля 245 мільярдаў рублёў.
Сярод рэгіёнаў самая высокая сума пазыкі – у Віцебскай і Магілёўскай абласьцёх. Больш чым астатнія не даплацілі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва прадпрыемства аграпрамысловага комплексу рэспублікі. Іх удзельная вага ў структуры запазычанасьці пераўзыходзіць 50 адсоткаў.