Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь рыхтуецца да візыту прэзыдэнта Ірану
11:00, 12/02/2003

Вечарам 11 лютага ў Менск з рабочым візытам прыбыў намесьнік міністра замежных справаў Ісламскай Рэспублікі Іран Махсэн Амінзадэ. Візыт, заплянаваны да 13 лютага, зьвязаны з падрыхтоўкаю візыту ў Беларусь іранскага прэзыдэнта Махамада Хатамі.

Як паведамляе прэсавая служба беларускага МЗС, 12 лютага пройдуць кансультацыі паміж замежнапалітычнымі ведамствамі Беларусі і Ірану. Заплянаваны таксама шэраг сустрэчаў прадстаўнікоў МЗС Ірану з кіраўніцтвам адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, “палатай прадстаўнікоў”, Міністэрствам прамысловасьці Рэспублікі Беларусь.

Між тым, у Беларусі зарэгістравана усяго адно прадпрыемства з 100-адсоткавым іранскім капіталам і адно сумеснае беларуска-іранскае прадпрыемства. Між урадамі дзьвюх краінаў заключаны шэраг пагадненьняў -- аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, аб ўзаемнай абароне інвэстыцыяў, аб міжнароднай аўтамабільнай камунікацыі, аб паветраных камунікацыях і супрацоўніцтве ў сфэры культуры і іншыя, паведамляе БелаПАН. Падпісаны мэмарандумы аб узаемаразуменьні і супрацоўніцтве ў сфэры культуры, адукацыі, спорту і турызма. Таваразварот паміж дзьвюма краінамі з 89 тысячаў даляраў ЗША ў 1993 годзе павялічыўся да 38,7 мільёнаў у 2001 годзе. Беларускі экспарт у Іран дамінаваў над імпартам з гэтай краіны і склаў у 2001 годзе 37,9 мільёнаў даляраў. Асноўныя артыкулы беларускага экспарту – штучныя валокны, калійныя ўгнаеньні, вырабы з сталі, штучныя корпусныя ніці, палімеры этылену, электронныя інтэгральныя схемы, матацыклы, падшыпнікі. Імпарт з Ірану складаюць прадукты харчаваньня (таматная паста, спэцыі, садавіна), вырабы з пластмас і тавары мэдычнага прызначэньня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: