Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міжнародная экспэртыза: Каламіец сам скончыў жыцьцё самагубствам 16:18, 12/02/2003
Міжнародная экспэртыза высьветліла, што дырэктар інфармацыйнага агенцтва “Украінскія навіны” Міхаіл Каламіец сам скончыў жыцьцё самагубствам. Такая заява прагучала сёньня ў Кіеве. На дадзены момант няма падставаў лічыць, што Каламіец быў забіты ці даведзены да самагубства, аднак пасьмяротная судова-псыхалягічная экспэртыза ўсё ж прызначаная для таго, каб вызначыць псыхалягічны стан Каламійца перад самагубствам. У канцы кастрычніка дырэктар “Украінснкіх навінаў” быў знойдзены павешаным у лесапаркавай зоне Маладэчна ў Беларусі.