Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэм’ер-міністар «паставіў» ураду «нездавальняюча» 11:36, 12/02/2003
Прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі ацаніў працу Савета Міністраў у 2002 годзе як незадавальняючую. У справаздачы перад Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік урада прызнаў, што з 16 важнейшых паказьнікаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, выкананыя толькі восем. Разам з тым Генадзь Навіцкі падкрэсьліў, што ёсьць пэўныя перадумовы для выкананьня паказьнікаў, заплянаваных на сёлета, і зьвярнуўся да кіраўніка дзяржавы з просьбай “даць магчымасьць яшчэ папрацаваць”.
Аляксандар Лукашэнка аб’явіў сёлетні год “годом защиты населения от правительства”. Паводле Лукашэнкі, “этот год станет годом защиты нашего населения от того разбоя, который вы себе позволяете, забирая у него из карманов последнее, а порой лезете в пустой карман, куда вы вообще ничего не положили”. У сувязі з гэтым Аляксандар Лукашэнка паставіў перад Саветам Міністраў шэраг канкрэтных задачаў і вызначыў тэрмін для іх выкананьня да канца першага кварталю сёлетняга году. “Если понимаете, что не справляетесь со своими обязанностями, уходите сейчас. По окончании первого квартала работы уже не найдете. Способны делать – делайте. Засучите рукава и работайте”, -- сказаў кіраўнік дзяржавы, зьвяртаючыся да чальцоў урада.
У першым кварталі беларускі ўрад павінен “четко и определенно” разабрацца з праблемамі, датычнымі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі; бытавога, транспартнага і мэдычнага абслугоўваньня насельніцтва; платы за адукацыю, дзіцячыя садкі, санаторыі і пансіянаты. Кранаючы тэму роста коштаў у беларускай ЖКГ, Лукашэнка заявіў, што “население обобрали больше, чем надо”. Таму, паводле ягоных словаў, неабходна “четко рассчитать нынешние цены на эти услуги, довести их до исполнителей”. Ён даў распараджэньне спыніць далейшы рост коштаў.