Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сельскія гаспадаркі Беларусі не забясьпечаныя кукурузай 11:25, 12/02/2003
Гаспадаркі Беларусі на 14 адсоткў забясьпечаныя насеньнем кукурузы. З 15,4 тысячаў тонаў, неабходных для цяперашнега севу, сельгаспрадпрыемствы маюць толькі 1780 тонаў. Да веснавых прац засталося больш за два месяцы, і Мінсельгасхарч закляпочаны павольнымі тэмпамі пастаўкі насеньня гэтай культуры.
Як адзначыў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзелу насеньневодзтва галіновага міністэрства Мікалай Лазар, пастаўкі раянаванага для Беларусі насеньня “каралевы палёў” ажыцьцяўляюцца ў рамках дасягнутых дамоўленасьцяў паміж урадамі Беларусі і Малдовы. Размова ідзе пра пастаўку 10 тысячаў тонаў несеньня кукурузы, прычым наўпрост, без пасярэднікаў. Аднак, паводле спэцыяліста, цяперашняя адгрузка насеньня зьвязаная з разьлікамі за ранейшыя пастаўкі.
Таму стаіць задача – максымальна разьлічыцца з пазыкамі, каб у сакавіку-красавіку атрымаць насеньня ў поўным аб’ёме. Акрамя малдоўскага насеньня, Беларусь закупіць каля 2 тысячаў тонаў раянаваных гібрыдаў з Францыі і Нямечычны. Усяго штогод нам даводзіцца набываць зя мяжой каля 12 тысячаў тонаў сямян кукурузы. Таму ў цэнтры ўвагі спэцыялістаў павінна быць вырошчваньне кукурузы на зерне, каб павялічыць аб’ём уласнага насеньня.