Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Сувязі Лукашэнкі
12:51, 13/02/2003, Крысьцін Кэрэл, Сандзі Элдры, «NEWSWEEK»

Апошнім часам Беларусь нярэдка была ў цэнтры ўсеагульнай увагі -- сваёй ізаляванасьцю ад вонкавага сьвету яна ў першую чаргу абавязаная неспрыяльнай сытуацыяй з правамі чалавека і адсутнасьцю зацікаўленасьці ў дэмакратычных пераўтварэньнях з боку дыктатара Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым становішча ізгоя прывяло Лукашэнку да сяброўства зь яшчэ адным сусьветным лідэрам: Садамам Гусэйнам. Сёньня ўвага Захаду ў чарговы раз прыцягнутая да іх стасункаў.

 ПАЛIТЫКА 

Генэрал Фралоў супраць Аляксандра Лукашэнкі
14:35, 13/02/2003

Выгаворваючы ўрад за благую працу ў мінулым годзе, Аляксандар Лукашэнка раптам згадаў дэпутата так званай “палаты прадстаўнікоў” Валеры Фралова. Згадаў нядобрым словам. Паводле тых, хто прысутнічаў на гэтай справаздачы, сказаў Лукашэнка прыкладна наступнае: “Если Фролов и дальше будет выступать, то места в Беларуси ему не будет”. “Белорусская деловая газета” папрасіла Валеры Дзьмітрыевіча Фралова пракамэнтавать пасаж Лукашэнкі:

Вадзім Папоў асудзіў пазыцыю ЗША адносна Ірана
14:35, 13/02/2003, Iran.ru

Сьпікер “парлямэнту” Беларусі Вадзім Папоў у час сустрэчы з намесьнікам міністра замежных справаў міністра замежных справаў Ірана па краінах Азіі, Акеаніі і СНД Махсэнам Амінзадэ падкрэсьліў сваю і дэпутатаў “парлямэнту” Беларусі нязгоду з пазыцыяй амэрыканскага прэзыдэнта адносна Іслямскай рэспублікі Іран. У сераду ў час гэтай сустрэчы ён заклікаў ААН іграць галоўную ролю ў рашэньні міжнародных пытаньняў і, у тым ліку, ірацкім пытаньні.

БНФ: мясцовыя выбары ня будуць свабоднымі і справядлівымі
12:24, 13/02/2003

Партыя БНФ заклікае міжнародныя арганізацыі і ўрады дэмакратычных краінаў не прызнаваць заплянаваныя на 2 сакавіка мясцовыя выбары ў Беларусі свабоднымі і справядлівымі. Пра гэта гаворыцца ў заяве ўправы БНФ, агучанай 12 лютага лідэрам партыі Вінцуком Вячоркам на сустрэчы з журналістамі ў Менску. Нагодаю для такой заявы сталі, паводле лідэра партыі, шматлікія парушэньні ў часе выбарчай кампаніі па рэгістрацыі кандыдатаў.

Лукашэнка ня будзе ўдзельнічаць у праграме расейскай тэлевізіі
12:20, 13/02/2003

Прэсавы сакратар кіраўніка Беларусі Наталя Пяткевіч абвяргае паведамленьне аб нібыта заплянаваным удзеле Аляксандра Лукашэнкі ў новай нядзельнай тэлеперадачы РТР “Утренний разговор с Дмитрием Киселевым”. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва “Интерфакс”.

Гётэ-Інстытуту ў Менску адмовілі ў памяшканьні
12:18, 13/02/2003

Курсы нямецкай мовы Інстытуту імя Гётэ Інтэр Нацыонэс у Менску часова спыняюць сваю працу. Як паведамілі БЕЛТА ў амбасадзе Нямеччыны ў Беларусі, зьвязанае гэта з тым, што Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт, дзе і праходзіла раней гэтая вучоба, зараз больш ня можа здаваць памяшканьні інстытуту. Курсы павінны былі пачаць сваю працу 13 лютага сёлетняга году. Зарэгістравана на іх каля 500 чалавек. У амбасадзе ўпэўненыя, што выхад з становішча будзе знойдзены і пра гэта будзе дадатковая інфармацыя.

Суд адмовіўся разглядаць зыск газэты «Местное время» да аблвыканкаму
11:05, 13/02/2003

У сераду Менскі абласны гаспадарчы суд працягваў разьбіральніцтва па зыску прадстаўнікоў нядаўна закрытай газэты “Местное время” да сталічнага аблвыканкаму. Істцы дабіваліся адмены рашэньня аблвыканкаму, на падставе якога Міністэрства інфармацыі Беларусі анулявала сьведчаньне аб рэгістрацыі газэты. Аднак судзьдзя Аляксандар Брагін прыпыніў разгляд судовага зыску газэты да аблвыканкаму і спаслаўся на тое, што газэту выключылі з рэестру падаткавай інспэкцыі і яна больш не існуе як юрыдычная асоба.

Беларусь і Іран выступаюць у абарону Ірака
11:04, 13/02/2003

Падыходы Беларусі і Ірана па ўрэгуляваньні сытуацыі вакол Ірака шмат у чым супадаюць. У гэтым былі адзінадушнымі першы намесьнік міністра замежных справаў нашай краіны Васіль Пугачоў і намесьнік міністра замежнапалітычнага ведамства Ірана Махсэн Амінзадэ, які прыбыў у Менск для ўдзелу ў міжмзсаўскіх кансультацыях.

Хатамі прыедзе бліжэй да лета
11:02, 13/02/2003

Візыт прэзыдэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Саеда Махамада Хатамі ў Менск адбудзецца к лету сёлетняга году. Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік міністра замежных справаў Ірана Махсэн Амінзадэ, які прыбыў у беларускую сталіцу для ўдзелу ў беларуска-іранскіх міжмідаўскіх кансультацыях. Паводле ягоных словаў, гэтае пытаньне абмяркоўвалася ў час перамоваў дэлегацыі МЗС Ірана з першым намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі Васілём Пугачовым.

Дыскрымінацыя беларускай мовы ў Беларусі
11:02, 13/02/2003, vlasti.net

12 лютага сакратар Гомельскай гарадзкой выбарчай камісіі Юлія Дзенісенка адмовілася друкаваць напісаныя на беларускай мове біяграфічныя зьвесткі кандыдатаў у дэпутаты ў гарсавет Івана Яцкава і Андрэя Баранава. Дзенісенка заявіла, што “з-за адсутнасьці тэхнічнай базы” ня будзе рабіць выключэньня для Яцкава і Баранава, калі ўсе астатнія кандыдаты падрыхтавалі біяграфіі на расейскай мове.

Міністар інфармацыі аб скарачэньні вяшчаньня расейскіх тэлеканалаў
10:59, 13/02/2003

Тэндэнцыю скарачэньня ў Беларусі вяшчаньня расейскіх тэлеканалаў варта разглядаць як вынік пашырэньня і разьвіцьця вяшчаньня беларускай тэлевізіі. Пра гэта заявіў у сераду на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску міністар інфармацыі Беларусі Міхаіл Падгайны.

«Сталічная тэлевізія» атрымае дзяржаўную падтрымку
10:58, 13/02/2003

Праект Указу Алясандра Лукашэнкі “Аб аказаньні дзяржаўнай падтрымкі закрытаму акцыянэрнаму таварыству “Сталічная тэлевізія” ўхвалены на паседжаньні Прэзыдуюма Савету Міністраў. Яно адбылося 12 лютага ў доме ўрада і прайшло пад старшынствам прэм’ер-міністра Генадзя Навіцкага.

Іран зацікаўлены ў пашырэньні супрацоўніцтва зь Беларусьсю
10:57, 13/02/2003

Актуальныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва абмяркоўваліся ў Менску ў часе другога этапа беларуска-іранскіх міжмзсаўскіх кансультацыяў. Адказваючы на пытаньне карэспандэнта БЕЛТА, кіраўнік дэлегацыі МЗС Ірана намесьнік міністра замежных справаў гэтай краіны Махсэн Амінзадэ выказаў задаволенасьць ходам перамоваў. Паводле яго, Іран закікаўлены ў пашырэньні супрацоўніцтва зь Беларусьсю, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сфэры. Махсэн Амінзадэ ўпэўнены, што для гэтага ёсьць усе неабходныя ўмовы.

Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю аб парушэньні правоў прафсаюзаў у Беларусі
10:56, 13/02/2003

Эўрапейскі парлямэнт на сэсіі ў Стразбургу прыняў рэзалюцыю ў падтрымку закліка Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў (МКПС) правесьці расьсьледваньне парушэньняў правоў прафсаюзаў у Беларусі і, калі неабходна, выключыць гэтую краіну з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў Эўразьвязу.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Кожны літовец вырашае сам, колькі яму плаціць за ацяпленьне
16:05, 13/02/2003, Ульяна Бабаед, «Комсомольская правда в Беларуси»


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

ЖКГ як машына па выцісканьні грошай з насельніцтва і бюджэта
11:29, 13/02/2003, Яраслаў Раманчук, Белорусская газета

Летась Камітэт дзяржкантролю правяраў жыллёва-камунальную гаспадарку -- своеасаблівую “чорную дзірку” беларускага бюджэта. Сёньня ў сетцы яго негаспадарлівасьці ўсё часьцей трапляюць прадпрыемствы і насельніцтва. Адна справа аплаціць за кватэру 5 даляраў, іншая – 30 даляраў. Практыка працы ЖКГ паказвае: колькі датацыяў туды не ўлівай, усё адно гэтага мала для вытворчасьці якасных паслуг. А ўся рэформа ЖКГ зводзіцца да механічнага падвышэньня коштаў.

Паміж Velcom і БелСел адноўлены трафік
11:28, 13/02/2003, АФН

Прэсс-служба кампаніі “БелСел” паведамляе, што трафік паміж сеткай СП ААТ “МЛС” (гандлёвыя маркі Privet і Velcom) і ААТ СП “БелСел” адноўлены ў поўным аб’ёме. Кампанія “БелСел” выказвае падзяку Міністэрству сувязі РБ за актыўны ўдзел і садзеяньне ў вырашэньні дадзенага канфлікта, а таксама выказвае задаволенасьць, што цягам тыдня СП ААТ “МЛС” ліквідавала ўсе перашкоды па праходжаньні выклікаў.

Манапаліст “Белтрансгаз” рыхтуецца да акцыянаваньня
11:25, 13/02/2003

Працоўны калектыў канцэрну “Белтрансгаз” на адмыслова скліканай канфэрэнцыі зацьвердзіў прадугледжанае ўрадам Беларусі двухэтапнае разьдзяржаўліваньне гэтага дзяржаўнага манапаліста па транспартыроўцы і пастаўцы газу. Як паведамілі РІА “Новости” у аддзеле па сувязях з грамадзкасьцю “Белтрансгаза”, на першым этапе, да 1 красавіка 2003 году, плянуецца “стварэньне адкрытага акцыянэрнага таварыства ў працэсе разьдзяржаўліваньня і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасьці, якой валодае канцэрн”.

У Беларусі пабудуюць вугальную электрастанцыю
11:23, 13/02/2003

Беларускія энэргетыкі пры падтрымцы польскага боку пабудуюць першую ў рэспубліцы электрастанцыю магутнасьцю 660 мегават, якая працуе на вугальным паліве. Як паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі Беларусі, дакладнае знаходжаньне станцыі пакуль нявызначанае. Хутчэй за ўсё, яна будзе пабудаваная каля Менску на базе ТЭЦ-5, або ў Зэльве Гарадзенскай вобласьці.

Расейцы ня ўмеюць добра працаваць
11:22, 13/02/2003, Известия

Міністэрства працы Расеі занепакоенае нізкім узроўнем вытворчасьці працы і нізкай кваліфікацыяй працоўнай сілы ў Расеі. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве напярэдадні абмеркаваньня ва ўрадзе РФ дзяржаўнай палітыкі па рынку працы. Паводле дадзеных Мінпрацы, колькасьць работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Расеі складае 5% ад эканамічна актыўнага насельніцтва, у той час як у Нямеччыне гэты паказьнік дасягае 56%, у ЗША – 43%.

На беларускім рынку пануюць расейскія кнігавыдаўцы
11:15, 13/02/2003

Сёньня на беларускім рынку пануюць расейскія кнігавыдаўцы, бо прыкладна 90% усіх кніг у айчынным кніжным гандлі складае прадукцыя расейскіх выдавецтваў, заявіў першы намесьнік міністра інфармацыі Стаіслаў Нічыпаровіч.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: