Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Манапаліст “Белтрансгаз” рыхтуецца да акцыянаваньня 11:25, 13/02/2003
Працоўны калектыў канцэрну “Белтрансгаз” на адмыслова скліканай канфэрэнцыі зацьвердзіў прадугледжанае ўрадам Беларусі двухэтапнае разьдзяржаўліваньне гэтага дзяржаўнага манапаліста па транспартыроўцы і пастаўцы газу. Як паведамілі РІА “Новости” у аддзеле па сувязях з грамадзкасьцю “Белтрансгаза”, на першым этапе, да 1 красавіка 2003 году, плянуецца “стварэньне адкрытага акцыянэрнага таварыства ў працэсе разьдзяржаўліваньня і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасьці, якой валодае канцэрн”.
На другім этапе будуць ажыцьцяўляцца меры па прыцягненьні ў ААТ інвэстараў і стварэньні да 1 ліпня 2003 году сумеснай газатранспартнай беларуска-расейскай арганізацыі.
Робіцца гэта, сыходзячы з пагадненьня паміж урадамі Беларусі і Расеі ад 12 красавіка 2002 году “Аб пашырэньні супрацоўніцтва ў газавай галіне”.
У рашэньні канфэрэнцыі працоўнага калектыву канцэрна адзначаецца, што “ўдзел айчынных і замежных інвэстараў у стварэньні ААТ мэтазгодны пасьля яго рэгістрацыі ў якасьці юрыдычнай асобы з 100-адсоткавым унёскам дзяржавы ў статутны фонд”.