Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Генэрал Фралоў супраць Аляксандра Лукашэнкі 14:35, 13/02/2003
Выгаворваючы ўрад за благую працу ў мінулым годзе, Аляксандар Лукашэнка раптам згадаў дэпутата так званай “палаты прадстаўнікоў” Валеры Фралова. Згадаў нядобрым словам. Паводле тых, хто прысутнічаў на гэтай справаздачы, сказаў Лукашэнка прыкладна наступнае: “Если Фролов и дальше будет выступать, то места в Беларуси ему не будет”. “Белорусская деловая газета” папрасіла Валеры Дзьмітрыевіча Фралова пракамэнтавать пасаж Лукашэнкі:
-- Мне нават падалося, што ў той момант ён мяне бачыць у якасьці прычыны, якая беларускую эканоміку ў такую дыру зацягнула. Таму так эмацыйна і заявіў. Маўляў, калі буду выступаць (хаця я выступаю ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй і маю на права на нейкую думку), то мне месца ў Беларусі ня будзе. Штосьці я не зразумеў: што мне тады, месца дзесьці шукаць ці як... Чорт яго ведае.
-- Вы расцэньваеце словы прэзыдэнта як пагрозу?
-- Я думаю, што гэта дастаткова сур’ёзная заява з вуснаў дзяржавы. Хаця, каля шчыра, ня ведаю, чым я яму так нашкодзіў... Але дакладна скажу адно: у мяне бацькі тут, у Чыжоўцы, пахаваныя, і сваякоў шмат, у Беларусі, ляжыць. Я таксама думаю знайсьці апошні прытулак тут і нікуды не зьбіраюся ў адрозьненьне ад Зянона Пазьняка, Шарэцкага… Усё, што здарыцца, здарыцца ў Беларусі. Гэта мая радзіма, і я адсюль нікуды не зьеду, нягледзячы на ягоныя намёкі. Я ўсё ж такі генэрал і “хавацца” не прывык.
А вось ён, калі так мною незадаволены, увогуле мог бы мяне запрасіць і выказаць нейкія прэтэнзіі. Я, магчыма, і прыслухаўся да думкі кіраўніка дзяржавы. Мы б зь ім сытуацыю абмеркавалі, як нармальныя людзі. А то раптам пры абмеркаваньні вынікаў эканомікі зьяўляецца імя Фралова! У рэшце рэшт, ці я ж гэтую эканоміку разваліў?!