Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Іран зацікаўлены ў пашырэньні супрацоўніцтва зь Беларусьсю 10:57, 13/02/2003
Актуальныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва абмяркоўваліся ў Менску ў часе другога этапа беларуска-іранскіх міжмзсаўскіх кансультацыяў. Адказваючы на пытаньне карэспандэнта БЕЛТА, кіраўнік дэлегацыі МЗС Ірана намесьнік міністра замежных справаў гэтай краіны Махсэн Амінзадэ выказаў задаволенасьць ходам перамоваў. Паводле яго, Іран закікаўлены ў пашырэньні супрацоўніцтва зь Беларусьсю, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сфэры. Махсэн Амінзадэ ўпэўнены, што для гэтага ёсьць усе неабходныя ўмовы.
Як паведаміў намесьнік міністра замежных справаў Ірана, першым крокам для актывізацыі двухбаковых дачыненьняў стане адкрыцьцё ў Менску іранскага гандлёвага цэнтру. Ідуць перамовы, каб гэты цэнтар разьмясьціўся ў цэнтры беларускай сталіцы. Абмяркоўваюцца таксама пытаньні беларуска-іранскага супрацоўніцтва ў іншых сфэрах. Дасягнутая дамоўленасьць аб правядзеньні ў бліжэйшы час дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Іране. У інфармацыйнай сфэры плянуецца разгледзіць магчымасьць абмену найбольш цікавымі тэлевізійнымі праграмамі. На думку Махсэна Амінзадэ, такія праекты дапамогуць народам дзьвюх краінаў лепей даведацца адзін пра аднога.