Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БНФ: мясцовыя выбары ня будуць свабоднымі і справядлівымі
12:24, 13/02/2003

Партыя БНФ заклікае міжнародныя арганізацыі і ўрады дэмакратычных краінаў не прызнаваць заплянаваныя на 2 сакавіка мясцовыя выбары ў Беларусі свабоднымі і справядлівымі. Пра гэта гаворыцца ў заяве ўправы БНФ, агучанай 12 лютага лідэрам партыі Вінцуком Вячоркам на сустрэчы з журналістамі ў Менску. Нагодаю для такой заявы сталі, паводле лідэра партыі, шматлікія парушэньні ў часе выбарчай кампаніі па рэгістрацыі кандыдатаў.

Паводле В.Вячоркі, перадае БелаПАН, з 201 вылучанага прадстаўніка партыі кандыдатамі сталі 112 чалавек. 40 партыйцам у рэгістрацыі адмовілі, 49 самі зьнялі свае кандыдатуры пад пагрозаю звальненьня з працы. Сярод незарэгістраваных у якасьці кандыдатаў такія вядомыя грамадзкія дзеячы, як Юры Хадыка, Барыс Жэліба і Алесь Астроўскі, дырэктар гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас, рэгіянальныя лідэры партыі Сяргей Мальчык, Алесь Дзергачоў, Сяргей Гоўша.

Падставы для адмовы ў рэгістрацыі, паводле В.Вячоркі, “самыя розныя, але аднолькава безпадстаўныя”. Самы беспрэцэдэнтны выпадак адбыўся ў Барысаве (Менская вобл.), дзе ў рэгістрацыі адмовілі сябру партыі БНФ Сяргею Салашу. Як паведаміў палітык, пасьля таго як іх прадстаўнік здаў свае падпісныя лісты, чальцы выбарчай камісіі сталі хадзіць па дамох і прапаноўваць выбарцам паставіць свае подпісы на чыстым аркушы паперы, нібыта, каб параўнаць. У выніку С.Салашу адмовілі ў рэгістрацыі на падставе фіктыўных скаргаў гэтых выбарцаў, у якіх сьцьвярджалася, што яны не падпісваліся ў падтрымку вылучэньня гэтага кандыдата. Справа дайшла да Менскага абласнога суда, аднак суд, нягледзячы на словы сьведак, адхіліў зыск С.Салаша. Апошні накіраваў у пракуратуру заяву аб распачынаньні крымінальнай справы па факце падробкі дакумэнтаў.

Як заявіў Вячорка, нягледзячы на антыдэмакратычнасьць выбараў, БНФ будзе працягваць свой удзел у кампаніі, і будзе выкарыстоўваць яе для прапаганды дэмакратычных каштоўнасьцяў і ўмацаваньня партыйных структураў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: